Брэсцкая мытня

В-1301 Брестская таможня_Э

Эмблема:  Зялёны шчыт, абрамлены серабрыстай аблямоўкай. Уверсе эмблема ДМК, ніжэй – герб Брэсцкай вобласці, абрамлены лаўровым вянком. Унізе на стужцы надпіс  «БРЭСЦКАЯ МЫТНЯ».

Зацверджана Загадам Старшыні ДМК ад 20.11.2014 №571 ОД.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.05.2017. Нумар рэгістрацыі В-1301.

В-1302 Брестская таможня_Зн

Сцяг: Памеры Сцяга 175х150. Чырвонае палотнішча з зялёнай аблямоўкай, у дрэўкавай частцы – белая паласа з чырвоным беларускім арнаментам. У цэнтры – эмблема ДМК, унізе – надпіс  «БРЭСЦКАЯ МЫТНЯ». На адваротным баку – у цэнтры эмблема Брэсцкай мытні. Унізе – надпіс «ЗА НАМІ РАДЗІМА!». Сцяг мае дрэўка з  навершам, махры, шнуры з кутасамі.

Зацверджаны Загадам Старшыні ДМК ад 20.11.2014 №571 ОД.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.05.2017. Нумар рэгістрацыі В-1302.