Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь

08pogran_emb_1

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой шчыт залацістага колеру з заклёпкамі па перыметры. У верхняй частцы шчыта размешчана пяціканцовая зорка, апраўленая дубовымі лістамі, у ніжняй – стужка залацістага колеру з надпісам зялёнага колеру «ПАГРАНIЧНАЯ СЛУЖБА РЭСПУБЛІКI БЕЛАРУСЬ» у два радкі. Ад стужкі да поля шчыта разыходзяцца: справа – лаўровая галінка, злева – дубовая. У цэнтры на чырвоным полі размешчаны контур Рэспублікі Беларусь зялёнага колеру і выява пагранічнага слупа з зялёнай і чырвонай палосамі.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.06.2005 № 276.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.06.2005. Нумар рэгістрацыі А-61.

08pogran_emb_1

Геральдычны знак – эмблема Дзяржаўнага пагранічнага камітэта: Уяўляе сабой шчыт залацістага колеру з заклёпваннямі па перыметры. У верхняй частцы шчыта размешчана пяціканцовая зорка, апраўленая дубовымі лістамі, у ніжняй – стужка залацістага колеру з надпісам зялёнага колеру “ПАГРАНІЧНАЯ СЛУЖБА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ” у два радкі. Ад стужкі да поля шчыта справа знаходзіцца лаўровая галіна, злева – дубовая. У цэнтры на чырвоным полі размешчаны контуры Рэспублікі Беларусь зялёнага колеру і малюнак памежнага слупа з зялёнай і чырвонай палосамі.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 красавіка 2008 г.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь, 15 мая 2008 г. Нумар рэгістрацыі А-92

А-289

Флаг органаў пагранічнай службы: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру даўжынёй 200 см і шырынёй 133 см. Ад цэнтра флага ў яго вуглы разыходзяцца чатыры прамяні, якія пашыраюцца да канцоў. Прамяні цёмна-зялёнага колеру, акантаваны чырвонымі палоскамі. Шырыня кожнага з прамянёў – 3/10 вышыні палотнішча. Па ніжняй аблямоўцы праменя размешчаны гарызантальныя палосы чырвонага колеру (3/10 шырыні праменя) і цёмна-зялёнага колеру (1/10 шырыні праменя).

У цэнтры палотнішча размешчаны геральдычны знак – эмблема Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, роўны па вышыні 2/3 шырыні флага.

Дапушчаецца выраб флага большага ці меншага памеру з захаваннем суадносін шырыні флага да яго даўжыні 2:3 і адпаведных прапорцый.

У кампазіцыі выкарыстоўваюцца традыцыйны для геральдыкі органаў пагранічнай службы зялёны колер, афіцыйная выява геральдычнага знака – эмблемы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, а таксама стужкі медаля «3а адзнаку ў ахове Дзяржаўнай граніцы».

Колеры флага адпавядаюць колерам Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.

У цэлым флаг сімвалізуе яднанне пагранічнікаў розных пакаленняў, гатоўнасць у любы момант праявіць асабістую адвагу, высокую адказнасць, уменне рашуча дзейнічаць у самых складаных абставінах.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.08.2021 № 313.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.09.2021. Нумар рэгістрацыі А-289.

08pogran_znama

Баявы Сцяг тэрытарыяльнага органа пагранічнай службы, органа пагранічнай службы спецыяльнага прызначэння, арганізацыі, якая забяспечвае выкананне задач, ускладзеных на органы пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь: Складаецца з падвойнага палотнішча, дрэўка з навершам і падтокам, шнура з кутасамі. Палотнішча Баявога Сцяга прамавугольнае, даўжынёй 145 см, шырынёй 115 см, вырабляецца з шаўковага сцягавага фаю чырвонага колеру. З трох бакоў Баявы Сцяг абшываецца залацістымі шаўковымі махрамі. Дрэўкавы край палотнішча Баявога Сцяга, з абодвух яго бакоў па белым атласе чырвоным шоўкам абшыты беларускім нацыянальным арнаментам. Шырыня белай атласнай паласы з арнаментам складае 1/9 даўжыні палотнішча. На правымм баку палотнішча Баявога Сцяга ў цэнтры размяшчаецца выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь (далей – герб) на белым круглым полі дыяметрам 35 см. Над выявай герба паралельна яго верхняму краю размяшчаецца надпіс: «ОРГАНЫ ПАГРАНІЧНАЙ СЛУЖБЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», пад выявай герба паралельна ніжняму краю палотнішча – сапраўднае найменне тэрытарыяльнага органа пагранічнай службы, органа пагранічнай службы спецыяльнага прызначэння, арганізацыі, якая забяспечвае выкананне задач, ускладзеных на органы пагранічнай службы. На адваротным баку палотнішча Баявога Сцяга ў цэнтры вышытая шоўкам пяціканцовая зорка з гранямі прамянёў папераменна бардовага і залацістага колеру і залацістай акантоўкай. Памер зоркі паміж канцамі супрацьлеглых прамянёў – 56 см. Пад зоркай паралельна ніжняму краю вышыты словы: «ДОЎГ ГОНАР АЙЧЫНА». Усе надпісы вышываюцца залацістым. Вышыня літар – 8 см.  Дрэўка Баявога Сцяга драўлянае, круглага сячэння дыяметрам 4 см, даўжыня 250 см, афарбавана ў цёмна-карычневы колер, пакрыта лакам і мае на ніжнім канцы падток, на верхнім – наверша залацістага колеру ў выглядзе плоскага праразнога кап’я, усярэдзіне якога размешчана пяціканцовая зорка. Шнур Баявога Сцяга кручаны, з трох пасмаў, вырабляецца з залацістага шоўку з двума кутасамі. Даўжыня шнура – 200 см. Канцы шнура завяршаюцца сцягавымі кутасамі залацістага колеру. Шнур з кутасамі мацуецца да ніжняй часткі наверша.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.04.2011 № 149.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.05.2011. Нумар рэгістрацыі А-146.

147 Боевое знамя органа погран службы спец назнач ф

Баявы Сцяг органа пагранічнай службы спецыяльнага прызначэння: Чырвонае палотнішча 145х115 з залатымі махрамі. У цэнтры – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь на белым фоне, зверху надпіс –  «ОРГАНЫ ПАГРАНІЧНАЙ СЛУЖБЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», знізу – « АСОБНАЯ СЛУЖБА АКТЫЎНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.04.2011 № 149.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.05.2011. Нумар рэгістрацыі А-147.

148 Боевое знамя организации обеспеч выполнение задач ф

Баявы Сцяг арганізацыі, якая забяспечвае выкананне задач, ускладзеных на органы пагранічнай службы: Чырвонае палотнішча 145х115 з залатымі махрамі. У цэнтры – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь. Зверху надпіс – «ОРГАНЫ ПАГРАНІЧНАЙ СЛУЖБЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», знізу – «ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ІНСТЫТУТ ПАГРАНІЧНАЙ СЛУЖБЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.04.2011 № 149.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.05.2011. Нумар рэгістрацыі А-148.

А-46

Нагрудны знак «Выдатнік пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь» I ступені: Уяўляе сабой знак, які мае ў аснове пяціпрамянёвую зорку дыяметрам 42 мм, прамяні якой пакрыты рубінава-чырвонай ювелірнай эмаллю. Зорка накладваецца на праменепадобную пяціканцовую зорку дыяметрам 38 мм. У цэнтры пяціпрамянёвай зоркі змешчана выява тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, абрамленая залацістым контурам і пакрытая зялёнай ювелірнай эмаллю. Унутры – залацістая рэльефная выява пагранічніка з аўтаматам на фоне пагранічнага знака Рэспублікі Беларусь. Паміж ніжнімі праменямі зоркі знаходзіцца шчыток з абазначэннем ступені нагруднага знака «I». Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, ў верхняй яе частцы знаходзіцца надпіс «ВЫДАТНІК ПАГРАНІЧНЫХ ВОЙСКАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» у тры радкі, у ніжняй – нумар знака.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.01.2001 № 34.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 23.12.2004. Нумар рэгістрацыі A-46.

А-47

Нагрудны знак «Выдатнік пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь» II ступені: Уяўляе сабой знак, які мае ў аснове пяціпрамянёвую зорку дыяметрам 42 мм, прамяні якой пакрыты рубінава-чырвонай ювелірнай эмаллю. Зорка накладваецца на праменепадобную пяціканцовую зорку дыяметрам 38 мм. У цэнтры пяціпрамянёвай зоркі змешчана выява тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, абрамленая залацістым контурам і пакрытая зялёнай ювелірнай эмаллю. Унутры – залацістая рэльефная выява пагранічніка з аўтаматам на фоне пагранічнага знака Рэспублікі Беларусь. Паміж ніжнімі праменямі зоркі знаходзіцца шчыток з абазначэннем ступені нагруднага знака «IІ». Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, ў верхняй яе частцы знаходзіцца надпіс «ВЫДАТНІК ПАГРАНІЧНЫХ ВОЙСКАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» у тры радкі, у ніжняй – нумар знака.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.01.2001 № 34.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 23.12.2004. Нумар рэгістрацыі A-47.

А-85

Нагрудны знак адзнакі «За адзнаку»: Серабрысты крыж памерам 42 мм накладзены на дубовы вянок з перакрыжаванымі вінтоўкай і шашкай. Палі крыжа пакрыты зялёнай эмаллю, а ў цэнтры яго размешчаны накладны элемент залацістага колеру з постаццю заступніка пагранічных войскаў Архістратыга Міхаіла. Па радыусе накладнога элемента на чырвоным эмалевым фоне выкананы дэвіз «ГОНАР, АБАВЯЗАК, СЛАВА». На адваротным баку надпіс «ЗА АДЗНАКУ» і парадкавы нумар. Калодка нагруднага знака абцягнута каляровай чырвона-зялёна-чырвона-зялёна-жоўта-зялёна-чырвонай стужкай з суадносінамі колераў 1:3:6:8:4:4:1.

Зацверджаны Загадам Старшыні Дзяржкамітэта пагранічных войскаў ад 26.12.2005 № 574.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.08.2006. Нумар рэгістрацыі А-85.

А-86

Нагрудны знак адзнакі «За дапамогу пагранічным войскам»: Залацісты крыж памерам 42 мм, накладзены на дубовы вянок. Палі крыжа пакрыты зялёнай эмаллю, а ў цэнтры яго размешчаны накладны элемент серабрыстага колеру з постаццю заступніка пагранічных войскаў Архістратыга Міхаіла. Па радыусе накладнога элемента на чырвоным эмалевым фоне выкананы надпіс «ПАГРАНІЧНЫЯ ВОЙСКІ». На адваротным баку нагруднага знака надпіс «ЗА ДАПАМОГУ» і парадкавы нумар. Калодка нагруднага знака абцягнута каляровай чырвона-зялёна-жоўта-зялёна-чырвона-зялёна-чырвонай стужкай з суадносінамі колераў 1:6:6:11:11:2:1.

Зацверджаны Загадам Старшыні Дзяржкамітэта пагранічных войскаў ад 26.12.2005 № 574.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.08.2006. Нумар рэгістрацыі А-86.

А-168

Нагрудны знак адзнакі «Выдатнік пагранічнай службы» I ступені: Правільны пяцівугольнік з дыяметрам апісанай акружнасці 38 мм, з цэнтра якога разыходзяцца прамяні, з накладзенай пяціканцовай зоркай дыяметрам 42 мм, пакрытай рубінава-чырвонай ювелірнай эмаллю. У цэнтры пяціканцовай зоркі змешчана выява тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з залацістым контурам, пакрытая зялёнай ювелірнай эмаллю. На яе фоне знаходзяцца залацістыя рэльефныя выявы пагранічніка з аўтаматам і пагранічнага слупа Рэспублікі Беларусь. Паміж ніжнімі прамянямі зоркі на пяцівугольніку размяшчаецца картуш з указаннем ступені нагруднага знака – «I». Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню. У верхняй частцы адваротнага боку ў тры радкі размешчаны надпіс «ВЫДАТНІК ПАГРАНІЧНАЙ СЛУЖБЫ», у ніжняй –нумар нагруднага знака. Нагрудны знак з дапамогай вушка i кальца злучаецца з прамавугольнай калодкай памерам 24х12 мм, якая абцягнута стужкай. Верхняя і ніжняя часткі калодкі маюць фігурныя выступы, у ніжняй частцы размяшчаецца рэльефная выява двух дубовых лістоў. Калодка чырвоная з зялёнай вертыкальнай палоскай шырынёй 8 мм пасярэдзіне. Нагрудны знак вырабляецца з металу залацістага колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.11.2010 № 612.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.11.2010. Нумар рэгістрацыі A-168.

А-169

Нагрудны знак адзнакі «Выдатнік пагранічнай службы» IІ ступені: Правільны пяцівугольнік з дыяметрам апісанай акружнасці 38 мм, з цэнтра якога разыходзяцца прамяні, з накладзенай пяціканцовай зоркай дыяметрам 42 мм, пакрытай рубінава-чырвонай ювелірнай эмаллю. У цэнтры пяціканцовай зоркі змешчана выява тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з залацістым контурам, пакрытая зялёнай ювелірнай эмаллю. На яе фоне знаходзяцца залацістыя рэльефныя выявы пагранічніка з аўтаматам і пагранічнага слупа Рэспублікі Беларусь. Паміж ніжнімі прамянямі зоркі на пяцівугольніку размяшчаецца картуш з указаннем ступені нагруднага знака – «IІ». Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню. У верхняй частцы адваротнага боку ў тры радкі размешчаны надпіс «ВЫДАТНІК ПАГРАНІЧНАЙ СЛУЖБЫ», у ніжняй – нумар нагруднага знака. Нагрудны знак з дапамогай вушка i кальца злучаецца з прамавугольнай калодкай памерам 24х12 мм, якая абцягнута стужкай. Верхняя і ніжняя часткі калодкі маюць фігурныя выступы, у ніжняй частцы размяшчаецца рэльефная выява двух дубовых лістоў. Калодка чырвоная з дзвюма вертыкальнымі зялёнымі палоскамі шырынёй 3 мм, кожная на адлегласці 2 мм адна ад адной. Нагрудны знак вырабляецца з металу серабрыстага колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.11.2010 № 612.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.11.2010. Нумар рэгістрацыі A-169.

А-170

Нагрудны знак адзнакі органаў пагранічнай службы «За адзнаку»: Стылізаваны крыж памерам 42х42 мм, які накладзены на дубовы вянок з перакрыжаваных вінтоўкі і шашкі серабрыстага колеру. Палі крыжа пакрыты зялёнай эмаллю, а ў цэнтры яго размешчаны накладны элемент залацістага колеру з постаццю заступніка пагранічнікаў – Архістратыга Міхаіла. Па акружнасці накладнога элемента на чырвоным эмалевым фоне літарамі залацістага колеру выкананы надпіс «ДОЎГ, ГОНАР, АЙЧЫНА». Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, на якой размешчаны надпіс «ЗА АДЗНАКУ» і выгравіраваны парадкавы нумар. Пры дапамозе вушка i кальца нагрудны знак мацуецца да прамавугольнай калодкі памерам 33х50 мм. Верхняя і ніжняя часткі калодкі маюць фігурныя выступы, у ніжняй частцы размяшчаецца рэльефная выява дубовых лiстоў, перавязаных стужкай. Калодка нагруднага знака абцягнута каляровай стужкай з вертыкальнымі каляровымі палоскамі з суадносінамі чырвонага, зялёнага, чырвонага, зялёнага, жоўтага, зялёнага і чырвонага колераў 1:2:11:11:6:6:1.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.11.2010 № 612.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.11.2010. Нумар рэгістрацыі A-170.

А-171

Нагрудны знак адзнакі органаў пагранічнай службы «За дапамогу органам пагранiчнай службы»: Стылізаваны крыж памерам 42х42 мм, які накладзены на дубовы вянок залацістага колеру. Палі крыжа пакрыты зялёнай эмаллю, а ў цэнтры яго размешчаны накладны элемент серабрыстага колеру з постаццю заступніка пагранічнікаў – Архістратыга Міхаіла. Па акружнасці накладнога элемента на чырвоным эмалевым фоне літарамі рабрыстага колеру выкананы надпіс «ПАГРАНIЧНАЯ СЛУЖБА». Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, на якой размешчаны надпіс «ЗА ДАПАМОГУ» і выгравіраваны парадкавы нумар. З дапамагой вушка і кальца нагрудны знак мацуецца да прамавугольнай калодкі памерам 33х50  мм. Верхняя і ніжняя часткі калодкі маюць фігурныя выступы, у ніжняй частцы размяшчаецца рэльефная выява дубовых лiстоў, перавязаных стужкай. Калодка нагруднага знака абцягнута каляровай стужкай з вертыкальнымі каляровымі палоскамі з суадносінамі чырвонага, зялёнага, жоўтага, зялёнага, чырвонага, зялёнага і чырвонага колераў 1:6:6:11:11:2:1.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.11.2010 № 612.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.11.2010. Нумар рэгістрацыі A-171.

В-959

Нагрудны знак «100 выхадаў на ахову Дзяржаўнай граніцы»: Абрамлены чырвонай стужкай пяцівугольны знак, у цэнтры якога постаць пагранічніка з аўтаматам, за якім размешчаны пагранічны слуп і контур Рэспублікі Беларусь. Па контуры – назва нагруднага знака.

Зацверджаны Загадам Старшыні ДПК ад 21.01.2011 № 28.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.01.2013. Нумар рэгістрацыі В-959.

В-960

Нагрудны знак «Старшы паграннарада»: Варажскі шчыт з выемкамі ў верхняй частцы. У цэнтры знака постаць пагранічніка з біноклем у руцэ, за якім – пагранічны слуп і раздзяляльная паласа.

Зацверджаны Загадам Старшыні ДПК ад 21.01.2011 № 28.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.01.2013. Нумар рэгістрацыі В-960.

В-961

Нагрудны знак «За адзнаку ў камандаванні»: Пагранічны слуп абцяжараны ззаду перакрыжаванымі шастапёрам і шашкай, а таксама вянком з дубовых лiстоў. У ніжняй частцы зялёная стужка з назвай знака.

Зацверджаны Загадам Старшыні ДПК ад 21.01.2011 № 28.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.01.2013. Нумар рэгістрацыі В-961.

962 ГПК ф Пр-ля

Флаг Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь: Прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру з перакрыжаванымі чырвонымі палосамі.  У цэнтры геральдычны знак – эмблема Дзяржпагранкамітэта Рэспублікі беларусь.

Зацверджаны Загадам Старшыні ДПК ад 14.11.2009 № 553.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.01.2013. Нумар рэгістрацыі В-962.

963 ГПК Судов береговой охраны ф

Флаг суднаў берагавой аховы тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь: Прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру з перакрыжаванымі чырвонымі палосамі.

Зацверджаны Загадам Старшыні ДПК ад 14.11.2009 № 553.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.01.2013. Нумар рэгістрацыі В-963.

964 ГПК Судов береговой охраны вымпел

Вымпел суднаў берагавой аховы тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь: Выцягнутае прамавугольнае палотнішча белага колеру з дзвюма касіцамі ў вольнай частцы. У дрэўкавай частцы – зялёны прамавугольнік, які мае дзве чырвоныя паласы, якія перакрыжоўваюцца.

Зацверджаны Загадам Старшыні ДПК ад 14.11.2009 № 553.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.01.2013. Нумар рэгістрацыі В-964.

А-96
А-96-реверс

Юбілейны медаль «90 год на варце граніцы»: На пярэднім баку ў цэнтры размешчаны фрагмент помніка «Вартавым граніц», які ўсталяваны ў Брэсце. У верхняй частцы злева і справа ад фрагмента помніка размешчаны даты «1918» і «2008», у ніжняй частцы па акружнасці вонкавага краю – вянкі лаўровых лістоў. У падножжа помніка знаходзяцца выявы пяціканцовай зоркі і вечнага агню залацістага колеру. На адваротным баку ў цэнтры размешчаны надпіс  «90 ГОД НА ВАРЦЕ ГРАНІЦЫ» ў чатыры радкі, на ім – выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Па акружнасці нагруднага краю размешчаны вянкі з дубовых і лаўровых лістоў, якія ўнізе аб’яднаны стужкай.

Устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.05.2008 № 284. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 29.07.2008. Нумар рэгістрацыі А-96.

В-688

Памятны нагрудны знак «90 лет органам пограничной службы Республики Беларусь»: Падоўжаны па вертыкалі шчыт. На паверхню вялікага шчыта накладзены вянкі з дубовых лістоў, якія перавіты стужкамі колераў нацыянальнага флага. На стужках злева і справа ад малога шчыта на чырвоным фоне рэльефам, які выступае, нанесены даты «1918–2008». Унізе вянкі з дубовых лістоў аб’ядноўвае картуш. Зверху вялікі шчыт увянчаны пяціканцовай рэльефнай зоркай рубінавага колеру, якая абрамлена дубовымі лістамі. У цэнтры знака размешчаны шчыт малога памеру, які паўтарае форму першага. У цэнтры малога шчыта размешчана выява сокала, які атакуе на фоне пагранічнага слупа Рэспублікі Беларусь. Надпіс «90» размешчаны ў ніжняй частцы нагруднага знака і выкананы рэльефам пярэдняга плана над стужкай, якая ахоплівае ніжнюю частку малога шчыта і вянкі дубовых лістоў. На чырвоным полі гэтай стужкі размешчаны надпіс «ПОГРАНСЛУЖБА».

Зацверджаны Загадам Старшыні ДПК ад 25.04.2008 № 201.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 29.07.2008. Нумар рэгістрацыі В-688.

1114 ГПК_Э

Эмблема прыналежнасці да органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь: Сокал залацістага колеру з распасцёртымі крыламі, за якім размешчаны пагранічны слуп Рэспублікі Беларусь, абрамлены залатым вянком.

Зацверджана Загадам ДПК ад 11.03.2013 № 118.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 29.10.2015. Нумар рэгістрацыі В-1114.

В-1115

Нагрудны знак адзнакі «200 выхадаў на ахову дзяржаўнай граніцы» органаў пагранічнай службы: Пяцівугольная зорка, якая абрамлена чырвонай стужкай з надпісам «200 ВЫХАДАЎ НА АХОВУ ДЗЯРЖАЎНАЙ ГРАНІЦЫ». У цэнтры выява пагранічніка, за якім – пагранічны слуп Рэспублікі Беларусь.

Зацверджаны Загадам Старшыні ДПК ад 21.01.2011 № 28.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 29.10.2015. Нумар рэгістрацыі В-1115.       

   

В-1116

Нагрудны знак адзнакі «Інструктар службы сабак» органаў пагранічнай службы: Варажскі шчыт з акантоўкай з заклёпкамі і дубовым вянком, пасярэдзіне якога размешчана зорка. У шчыце размешчана выява пагранічніка з сабакам.

Зацверджаны Загадам Старшыні ДПК ад 21.01.2011 № 28.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 29.10.2015. Нумар рэгістрацыі В-1116.

   

В-1438

Нагрудны знак «Група матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння органаў пагранічнай службы»: Аснова нагруднага знака ўяўляе сабой выкананы з металу серабрыстага колеру прасечаны вянок з дубовых лiстоў. Вянок апярэзвае стужка з надпісам «ГРУПА МАТЭРЫАЛЬНА ТЭХНІЧНАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ», якая заліта эмаллю зялёнага колеру. У цэнтры вянка размяшчаецца пакрыты чырвона-зялёнай эмаллю пагранічны слуп з металу залацістага колеру з рэльефнай выявай герба Рэспублікі Беларусь. У ніжняй частцы слупа размешчана дата «1938», якія абазначае дату заснавання падраздзялення. На пагранічным слупе размешчана выкананая з металу залацістага колеру стылізаваная выява сокала.

У ніжняй частцы вянка размешчаны выкананы з металу серабрыстага колеру шчыт. Унутры шчыта размешчана стылізаваная выява перакрыжаваных дубовай і аліўкавай галінак. Таксама ўнутры шчыта размешчана стылізаваная выява аўтамабільных частак, якія паказваюць на род дзейнасці падраздзялення.

На адваротным баку нагруднаго знака размешчаны парадкавы нумар.

Памеры знака: вышыня 45 мм, шырыня 35мм. Мацаванне знака – шруб М3 з закруткай. Знак вырабляецца з латуни маркі Л63М, таўшчынёй 2,0 і 1,5 мм. Метад вырабу – штампаванне.

Зацверджаны Загадам камандзіра вайсковай часці 1463 ад 14.09.2018 № 307.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.10.2018. Нумар рэгістрацыі В-1438.

В-1439

Юбілейны нагрудны знак «80 год Групе матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння органаў пагранічнай службы»: Уяўляе сабой круг серабрыстага колеру, на адным баку (аверс) якога размешчана шасцярня серабрыстага колеру з унутраным полем зялёнага колеру, на якой – сокал, які атакуе залацістага колеру. Паміж крыламі сокала пагранічны слуп чырвона-зялёнага колеру з таблічкай, на якой размешчаны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру, пад якім дата «80 год» серабрыстага колеру. За слупом – разгорнутая кніга серабрыстага колеру, на якой перакрыжаваныя галінкі дуба і алівы серабрыстага колеру. Па акружнасці аверса размешчаны надпіс: «ГРУПЕ МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ ОПС» серабрыстага колеру.

На адваротным баку юбілейнага знака (рэверс) размешчана эмблема органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру. Па крузе размешчаны лаўрова-дубовы вянок серабрыстага колеру.

Юбілейны знак пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, якая абцягнута муаравай стужкай зялёнага колеру з аблямоўкай чырвонага колеру. У цэнтры стужкі дзве паласы чырвонага колеру, паміж якімі паласа белага колеру. Памеры юбілейнага знака6 дыяметр – 32 мм, вышыня – 50 мм, шырыня палосак: чырвоных – 2 мм, белай – 2 мм.

Зацверджаны Загадам камандзіра вайсковай часці 1463 ад 14.09.2018 № 307.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.10.2018. Нумар рэгістрацыі В-1439.

В-1576 ГПК Уласная бяспека_НЗ

Нагрудны знак адрознення падраздзяленняў уласнай бяспекі пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь: уяўляе сабой накладзены паверх сярэбранага лязом уніз трохвугольны, выцягнуты да нізу шчыт з выразанымі верхнімі вугламі і аблямоўкай залацістага колеру, на якой па перыметры размешчаны заклёпкі і надпіс «УЛАСНАЯ БЯСПЕКА» зялёнага колеру.

У полі шчыта на фоне зялёных прамянёў, якія радыяльна разыходзяцца ад цэнтра, паверх пагранічнага слупа Рэспублікі Беларусь змешчана выява сокала, які атакуе. Па баках ад слупа па краі поля выкананы надпіс «ПАГРАНІЧНАЯ СЛУЖБА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» залацістага колеру.

У ніжняй частцы шчыта, у аснове пагранічнага слупа размешчана стылізаваная выява ружы вятроў сярэбранага колеру.

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, на якой размешчаны штыфт з гайкай для мацавання знака да адзення і парадкавы нумар знака.

Памер нагруднага знака: 30×50 мм.

Семантычнае апісанне элементаў нагруднага знака:

накладзены паверх мяча шчыт — традыцыйны сімвал органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, які сімвалізуе гатоўнасць да абароны дзяржаўных інтарэсаў. Пры гэтым восем заклёпак сімвалізуюць восем тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы.

зялёны колер поля шчыта — асноўны колер, які выкарыстоўваецца ў геральдыцы органаў памежнай службы;

размешчаная паверх пагранічнага слупа Рэспублікі Беларусь выява сокала, які атакуе — знак прыналежнасці да органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, які сімвалізуе гатоўнасць да абароны граніц дзяржавы;

стылізаваная выява ружы вятроў — традыцыйны сімвал аператыўных падраздзяленняў;

надпісы «УЛАСНАЯ БЯСПЕКА» і «ПАГРАНІЧНАЯ СЛУЖБА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» выконваюцца на беларускай мове, што падкрэслівае дзяржаўную прыналежнасць знака, а таксама паказвае на эмітэнта.

Зацверджаны Загадам Старшыні ДПК ад 05.12.2017 № 645.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.03.2020. Нумар рэгістрацыі В-1576.

В-1577 ГПК_Операт.деят._НЗ

Нагрудны знак адзнакі аператыўных падраздзяленняў органў пагранічнай службы «За адзнаку. Аператыўная дзейнасць»: уяўляе сабою накладзены паверх сярэбрагага мяча лязом уніз трохвугольны, выцягнуты да нізу шчыт з выразанымі верхнімі вугламі і аблямоўкай залацістага колеру, на якой па перыметры размешчаны заклёпкі і надпіс «УЛАСНАЯ БЯСПЕКА» зялёнага колеру.

У полі шчыта на фоне зялёных прамянёў, якія радыяльна разыходзяцца ад цэнтра, паверх пагранічнага слупа Рэспублікі Беларусь змешчана выява сокала, які атакуе. Па баках ад слупа па краі поля выкананы надпіс «ПАГРАНІЧНАЯ СЛУЖБА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» залацістага колеру.

У ніжняй частцы шчыта, у аснове пагранічнага слупа размешчана стылізаваная выява ружы вятроў сярэбранага колеру.

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, на якой размешчаны штыфт з гайкай для мацавання знака да адзення і парадкавы нумар знака.

Памер нагруднага знака 30×50 мм.

Зацверджаны Загадам Старшыні ДПК ад 17.06.2019 № 293.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.03.2020. Нумар рэгістрацыі В-1577.

В-1578 ГПК_Мед.служба_Э

Эмблема медыцынскай службы органаў пагранічнай службы: уяўляе сабой варажскі шчыт з залацістай аблямоўкай, заклёпкамі і выемкамі, які размешчаны паверх двух перакрыжаваных мячоў залацістага колеру скіраваных лёзамі ўніз. Поле шчыта зялёнага колеру. Пасярэдзіне шчыта размешчана выява пагранічнага слупа чырвона-зялёных колераў з Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. Паверх пагранічнага слупа размешчаны залацісты сокал з распраўленымі крыламі, якія атакуе ўлева (управа).

Вышыня шчыта са скрыжаванымі мячамі — 23 мм, шырыня шчыта — 16 мм.

Зацверджаны Загадам Старшыні ДПК ад 26.12.2019 № 694.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.03.2020. Нумар рэгістрацыі В-1578.

В-1579 ГПК_Юр.служба_Э

Эмблема юрыдычнай службы органаў пагранічнай службы: ўяўляе сабой варажскі шчыт з залацістай аблямоўкай, заклёпкамі і выемкамі, які размешчаны паверх перакрыжаваных мячоў залацістага колеру, накіраваных лёзамі ўніз. Поле шчыта зялёнага колеру. Пасярэдзіне шчыта размешчана выява пагранічнага слупа чырвона-зялёных колераў з Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. Паверх пагранічнага слупа размешчаны залацісты сокал з распраўленымі крыламі, якія атакуе улева (управа). Эмблема вырабляецца з металу залацістага колеру.

Вышыня шчыта са скрыжаванымі мячамі — 23 мм, шырыня шчыта — 16 мм.

Зацверджаны Загадам Старшыні ДПК ад 26.12.2019 № 694.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.03.2020. Нумар рэгістрацыі В-1579.

В-1583 ГПК_Выдатнік сувязі_НЗ

Нагрудны знак адзнакі падраздзяленняў сувязі органаў пагранічнай службы «Выдатнік сувязі»: уяўляе сабой вянок, які абрамлены злева лаўровымі, а справа дубовым лістамі.

У цэнтры нагруднага знака размешчана эмблема сувязі ў выглядзе сярэбраных вертыкальных маланак на фоне распасцёртых крылаў, у цэнтры якой размешчана пяціканцовая чырвоная зорка. Эмблема накладзена паверх пагранічнага слупа Рэспублікі Беларусь.

У ніжняй частцы вянок абрамлены чырвонай стужкай, канцы якой развіваюцца. На чырвонай стужцы размешчаны надпіс «Выдатнік сувязі» залацістага колеру.

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, на якой размешчаны штыфт з гайкай для мацавання знака да адзення і парадкавы нумар.

Памер нагруднага знака 34×45 мм.

Семантычнае апісанне элементаў нагруднага знака:

вянок, які абрамлены злева лаўровымі, а справа дубовымі лістамі — сімвал міра, у сваю чаргу дубовыя лісты  сімвалізуюць доблесць, а лаўровыя — славу;

пагранічны слуп Рэспублікі Беларусь — знак прыналежнасці да органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь;

эмблема сувязі сімвалізуе разнастайнасць відаў сувязі і здольнасць падраздзяленняў сувязі забяспечыць своечасовую перадачу інфармацыі, сігналаў кіравання і каманд, мабільнасць сістэмы сувязі, здольнасць разгортвацца, згортвацца ва ўстаноўленыя тэрміны і змяняць сваю структуру ў адпаведнасці са становішчам;

надпіс «ВЫДАТНІК СУВЯ3І» на беларускай мове падкрэслівае дзяржаўную прыналежнасць знака, а таксама паказвае на эмітэнта.

Зацверджаны Загадам Старшыні ДПК ад 16.05.2018 № 245.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 26.06.2020. Нумар рэгістрацыі В-1583.

В-1637 ГПК_АСАМ_Э

Эмблема органа пагранічнай службы спецыяльнага прызначэння «Асобная служба актыўных мерапрыемстваў»: уяўляе сабой варажскі шчыт зялёнага колеру з гарызантальным рыфленнем, з выемкамі ў верхняй частцы, з аблямоўкай і заклёпкамі серабрыстага колеру. Паверх шчыта размешчаны меч таго ж колеру рукаяццю ўверх. У цэнтры шчыта на мячы размешчана васьміпрамянёвая зорка «Ружа вятроў» серабрыстага колеру, над якой у гардзе намаляваны пагранічны слуп чырвонага і зялёнага колераў з таблічкай і Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. У ніжняй частцы шчыта і па баках на аблямоўцы размешчана дэвізная стужка чырвонага колеру з аблямоўкай залацістага колеру, на цэнтральным вітку якой маецца абрэвіятура «АСАМ» залацістага колеру.

У аснову эмблемы пакладзены асноўныя элементы сімволікі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь: шчыт, слуп і дэвізная стужка. Прызначэнне АСАМ у структуры органаў пагранічнай службы — ажыццяўленне шырокага спектра спецыяльных мерапрыемстваў, у тым ліку ў сферы бяспекі ведамства.

Гістарычная пераемнасць АСАМ з адпаведнымі падраздзяленнямі КДБ СССР, а таксама наяўнасць у структуры АСАМ аператыўных падраздзяленняў і падраздзялення ўласнай бяспекі з афіцыйнай сімволікай у выглядзе шчыта і мяча падкрэслена выявай на эмблеме мяча адпаведнай ізаграфіі.

Зорка «Ружа вятроў» традыцыйна сімвалізуе хуткасць, манеўранасць, аператыўнасць дзеянняў на ўсіх напрамках, зладжанасць, кіруемасць. Зялёны колер — карпаратыўны колер пагранічнікаў, прыкладны колер элементаў форменнага адзення. Чырвоны колер — традыцыйны колер сцягоў беларускага воінства ў розныя гістарычныя эпохі. Золата сімвалізуе сілу і славу, досвед і традыцыі, серабро падкрэслівае чысціню намераў, сумленне і высакароднасць.

Заснавана Загадам Старшыні ДПК ад 28.07.2020 № 344.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.03.2021. Нумар рэгістрацыі В-1637.

В-1639 ГПК АСАМ_Ф

Флаг органа пагранічнай службы спецыяльнага прызначэння «Асобная служба актыўных мерапрыемстваў»: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое падзелена па дыяганалі на чатыры на трохвугольнікі чырвонага (зверху і знізу) і зялёнага колеру (справа і злева).

У цэнтры палотнішча размешчана эмблема Асобнай службы актыўных мерапрыемстваў. Па верхнім абрэзе флага ў адзін радок змешчаны надпіс «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ» жоўтага колеру. Пад выявай эмблемы, паралельна ніжняму краю палотнішча флага, у адзін радок размяшчаны надпіс «АСОБНАЯ СЛУЖБА АКТЫЎНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ».

Заснаваны Загадам Старшыні ДПК ад 28.07.2020 № 344.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.03.2021. Нумар рэгістрацыі В-1639.

В-1638 ГПК АСАМ_НЗ

Нагрудны знак органа пагранічнай службы спецыяльнага прызначэння «Асобная служба актыўных мерапрыемстваў»: уяўляе сабой варажскі шчыт серабрыстага колеру з гарызантальным рыфленнем, з выемкамі ў верхняй частцы, з аблямоўкай зялёнага колеру і заклёпкамі серабрыстага колеру. Паверх шчыта размешчаны меч таго ж колеру рукаяццю ўверх. У цэнтры шчыта на мячы размешчана васьміпрамянёвая зорка «Ружа вятроў» залацістага колеру, над якой у гардзе намаляваны пагранічны слуп серабрыстага колеру з таблічкай і Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь таго ж колеру. У ніжняй частцы шчыта і па баках на аблямоўцы размешчана дэвізная стужка чырвонага колеру з аблямоўкай залацістага колеру, на цэнтральным вітку якой маецца абрэвіятура «АСАМ» залацістага колеру.

У аснову нагруднага знака пакладзены асноўныя элементы сімволікі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь: шчыт, слуп і дэвізная стужка. Прызначэнне АСАМ у структуры органаў пагранічнай службы — ажыццяўленне шырокага спектра спецыяльных мерапрыемстваў, у тым ліку, у сферы бяспекі ведамства.

Гістарычная пераемнасць АСАМ з адпаведнымі падраздзяленнямі КДБ СССР, а таксама наяўнасць у структуры АСАМ аператыўных падраздзяленняў і падраздзяленні ўласнай бяспекі з афіцыйнай сімволікай у выглядзе шчыта і мяча падкрэслена выявай на эмблеме мяча адпаведнай ізаграфіі.

Зорка «Ружа вятроў» традыцыйна сімвалізуе хуткасць, манеўранасць, аператыўнасць дзеянняў на ўсіх напрамках, зладжанасць, кіруемасць. Зялёны колер — карпаратыўны колер пагранічнікаў, прыкладны колер элементаў форменнага адзення. Чырвоны колер — традыцыйны колер сцягоў беларускага воінства ў розныя гістарычныя эпохі. Золата сімвалізуе сілу і славу, досвед і традыцыі, серабро падкрэслівае чысціню намераў, сумленне і высакароднасць.

Памеры знака: вышыня — 50 мм, ширыня — 30 мм.

Заснаваны Загадам Старшыні ДПК ад 28.07.2020 № 344.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.03.2021. Нумар рэгістрацыі В-1638.

В-1640 ГПК Мижнар.супрац._НЗ

Нагрудны знак «За заслугі ў міжнародным супрацоўніцтве»: уяўляе сабой круглы вянок з аліўкавых галінак, якія змыкаюцца ўнізе.

У цэнтры нагруднага знака размяшчаецца зямны шар з кантынентамі, паралелямі i мерыдыянамі. Вакол зямнога шара справа i злева на асобнай палосцы размяшчаецца надпіс «МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА». Зверху, паміж аліўкавых галінак, размяшчаецца элемент пагранічнага слупа з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. У ніжняй частцы зямнога шара размяшчаецца сокал з распраўленымі ўверх крыламі У ніжняй частцы на аліўкавых галінках размяшчаецца дэвізная стужка колераў Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь з надпісам на чырвоным фоне «ЗА ЗАСЛУГІ».

Аснова нагруднага знака (вянок з аліўкавых галінак) вырабляецца з металу жоўтага (залацістага) колеру, накладны элемент у выглядзе зямнога шара — з металу сіняга колеру, кантыненты, паралелі i мерыдыяны —  белага (серабрыстага) колеру, асобная палоска — зялёнага колеру, надпіс «МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА» — эмаль жоўтага колеру, элемент пагранічнага слупа — чырвона-зяленага колеру, Дзяржауны герб Рэспублікі Беларусь — белага (серабрыстага) колеру. Сокал з распрауленымі уверх крыламі — з металу жоўтага (залатістага) колеру, дэвізная стужка колераў Дзяржаунага флага Рэспублікі Беларусь з надпісам на чырвоным фоне «ЗА ЗАСЛУГІ» — эмаль жоўтага (залацістага) колеру.

Памеры нагруднага знака 45 х 36,8.

Заснаваны Загадам Старшыні ДПК ад 28.07.2020 № 316.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.03.2021. Нумар рэгістрацыі В-1640.

В-1711_ГПК_Юр.служба

Нагрудны знак адзнакі юрыдычных пдраздзяленняў органаў пагранічнай службы «Юрыдычная служба. За адзнаку»: уяўляе сабой накладзены паверх дубовага вянка срэбнага колеру варажскі шчыт з залацістай аблямоўкай, заклёпкамі і выемкамі, які размешчаны паверх двух перакрыжаваных мячоў залацістага колеру, скіраваных вастрыямі ўніз. Поле шчыта зялёнага колеру. У полі шчыта на фоне прамянёў зялёнага колеру, якія разыходзяцца ад цэнтра, змешчана выява пагранічнага слупа чырвона-зялёнай расфарбоўкі з Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь срэбнага колеру. Паверх пагранічнага слупа размешчаны атакуючы сокал з распраўленымі крыламі залацістага колеру. Ніжэй за атакуючага сокала размешчана акруглая дэвізная стужка срэбнага колеру з надпісам зялёнага колеру «ЮРЫДЫЧНАЯ СЛУЖБА».

У ніжняй частцы нагруднага знака паверх падножжа шчыта размешчаны картуш барочнай формы залацістага колеру з надпісам цёмна-чырвонага колеру «ЗА АДЗНАКУ».

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, на якой размешчаны штыфт з гайкай для мацавання знака да адзення і парадкавы нумар нагруднага знака.

Памер нагруднага знака 40×48 мм.

Зацверджаны Загадам Старшыні ДПК ад 01.04.2021 № 145.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.11.2021. Нумар рэгістрацыі В-1711.

В-1804 Кинологич.подразделения ГПК_НЗ

Нагрудны знак адрознення: уяўляе сабой трохвугольны з выразанымі верхнімі вугламі і аблямоўкай шчыт, у цэнтры якога размешчаны малы шчыт чырвонага колеру з гарызантальнымі палосамі, якія сімвалізуюць кантрольна-следавую паласу. Паверх шчыта размешчана выява пагранічнага слупа з рэльефнай выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. У полі шчыта размешчаны стылізаваны контур Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру, пакрыты эмаллю зялёнага колеру. У верхняй частцы шчыта размешчана зорка рубінавага колеру з дубовымі лістамі серабрыстага колеру. У цэнтральнай частцы шчыта размешчана рэльефная выява сабакі, выкананая з металу серабрыстага колеру, якая паказвае на прафесійную дзейнасць кіналагічнага цэнтра. Унізе па баках шчыт абрамлены стужкай залацістага колеру, якая заліта эмаллю зялёнага колеру. На стужцы – надпіс літарамі залацістага колеру «КІНАЛАГІЧНЫ ЦЭНТР» і дата «1995».

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, на якой размешчаны штыфт з гайкай для мацавання знака да адзення і парадкавы нумар нагруднага знака.

Памер нагруднага знака 36 x 48мм.

Семантычнае апісанне элементаў нагруднага знака:
шчыт – традыцыйны сімвал органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, які сімвалізуе гатоўнасць да абароны дзяржаўных інтарэсаў;

пагранічны слуп Рэспублікі Беларусь – знак прыналежнасці да органаў пагранічнай службы;

зялёны колер поля контура Рэспублікі Беларусь – асноўны колер, які выкарыстоўваецца ў геральдыцы органаў пагранічнай службы;

дубовы вянок – сімвал нязломнасці, трываласці, сталасці, а таксама вынослівасці;

выява сабакі паказвае на прафесійную дзейнасць кіналагічнага цэнтра.  

Зацверджаны Загадам старшыні Дзяржаўнага пагранічнана камітэта ад 21.12.2019 № 680.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.04.2022. Нумар рэгістрацыі В-1804.