Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

07imuch_emb_1

Эмблема: Круг з аблямоўкай серабрыстага колеру, падзелены выгінастай сеткай серабрыстага колеру на квадраты і гарызантальна на верхнюю меншую частку блакітнага колеру і ніжнюю большую частку зялёнага колеру. У цэнтры круга – вертыкальная выява дзвярнога ключа залацістага колеру бародкай уніз з размяшчэннем ў кальцы контурнай выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь залацістага колеру ў крузе чырвонага колеру. Ключ накладзены на шалі серабрыстага колеру, на чашах якіх размешчаны злева – дом залацістага колеру, справа – стосік манет залацістага колеру. Паверх ключа размешчаны скрутак залацістага колеру з узорам «Зямля і Сонца» зялёнага колеру. На аблямоўцы у верхняй частцы размешчан беларускі арнамент шэрага колеру, ніжэй – надпіс зялёнага колеру «ДЗЯРЖАЎНЫ КАМIТЭТ ПА МАЁМАСЦI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ».

Зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.08.2017 № 299.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.08.2017.  Нумар рэгістрацыі А-231.

07imuch_flag_1

Флаг: Прамавугольнае палотнішча светла-зялёнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры правага і адваротнага бакоў палотнішча размешчана эмблема Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. Па ніжняй аблямоўцы флага размешчаны тры роўнавялікія гарызантальныя паласы чырвонага, зялёнага і светла-зялёнага колераў, роўныя 1/20 вышыні палотнішча кожная.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.08.2017 № 299.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.08.2017.  Нумар рэгістрацыі А-232.

А-298 Ком-т по имуществу_За добрасумлен.працу

Нагрудны знак адзнакі «За добрасумленную працу ў сiстэме дзяржмаёмасцi»: уяўляе сабой круг з аблямоўкай серабрыстага колеру, які абрамлены лаўровым вянком залацістага колеру.

Круг падзелены выгнутай сеткай серабрыстага колеру на квадраты і гарызантальна – на верхнюю меншую частку блакітнага колеру і ніжнюю большую частку зялёнага колеру. У цэнтры круга — вертыкальная выява дзвярнога ключа залацістага колеру бародкай уніз. У кальцы ключа размяшчана рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. Ключ накладзены на шалі серабрыстага колеру, на чашах якіх размешчаны злева – дом залацістага колеру, справа – стосік манет залацістага колеру. Паверх ключа размешчаны скрутак залацістага колеру з узорам «Зямля і Сонца» залацістага колеру. На аблямоўцы ў верхняй частцы размешчаны беларускі арнамент серабрыстага колеру, ніжэй – надпіс «ЗА ДАБРАСУМЛЕНУЮ ПРАЦУ Ў СІСТЭМЕ ДЗЯРЖМАЁМАСЦІ» серабрыстага колеру.

На адваротным баку нагруднага знака размешчаны надпіс «ДЗЯРЖАЎНЫ КАМІТЭТ ПА МАЁМАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» залацістага колеру.

Нагрудны знак мацуецца да прамавугольная калодкі залацістага колеру пры дапамозе вушка. На калодцы размешчана стужка светла-зялёнага колеру з падвойнай аблямоўкай светла-зялёнага і зялёнага колераў. На ніжняй планцы калодкі размешчана выява беларускага арнаменту залацістага колеру. Нагрудны знак мацуецца да адзення пры дапамозе заколкі-шпількі.

Памеры нагруднага знака: дыяметр медальёна – 32 мм, вышыня калодкі – 26 мм, шырыня калодкі – 28 мм.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.08.2017 № 299.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.01.2022. Нумар рэгістрацыі А-298.