Упраўленне КДБ па г. Мінску і Мінскай вобласці

981 УКГБ по Минску и Минской обл э

Эмблема: У цэнтры эмблемы КДБ Рэспублікі Беларусь герб Мінскай вобласці.

Зацверджана Загадам Старшыні КДБ ад 25.02.2013 № 50.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным Геральдычным рэгістры 22.03.2013. Нумар рэгістрацыі В-981.

107 Знамя УКГБ по Мин обл

Сцяг: Чырвонае прамавугольнае палотнішча з беларускім арнаментам у дрэўкавай частцы. На правым баку зверху – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, ніжэй надпіс «УПРАЎЛЕННЕ КДБ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ПА Г. МІНСКУ І МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ», на адваротным баку зверху – эмблема КДБ, унізе – надпіс «ДОЎГ, ГОНАР, АЙЧЫНА».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2001 № 459.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным Геральдычным рэгістры 01.07.2008. Нумар рэгістрацыі А-107.

В-1206

Нагрудны знак «За заслугі»: У шчыце, за якім меч вастрыём уніз (эмблема КДБ) раззмешчаны герб Мінска і Мінскай вобласці. Унізе на стужцы надпіс «ЗА ЗАСЛУГІ». На стужцы чырвона-зялёнага колеру – назва ўпраўлення.

Зацверджаны Загадам Старшыні КДБ ад 01.09.2015 № 192.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.10.2016. Нумар рэгістрацыі В-1206.

В-1207

Памятны нагрудны знак   «95 год Упраўленню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па г. Мінску і Мінскай вобласці»: У шчыце, за якім размешчаны меч вастрыём уніз (эмблема КДБ), – герб Мінска і Мінскай вобласці. Унізе на стужцы даты «1918–2013». На стужцы – назва ўпраўлення.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.11.2016.

Зацверджаны Загадам Старшыні КДБ ад 26.09.2012 № 246/ДСК. Нумар рэгістрацыі В-1207.