Упраўленне КДБ па Віцебскай вобласці

977 УКГБ по Витебсколй обл. э

Эмблема:  У цэнтры эмблемы КДБ Рэспублікі Беларусь герб Віцебскай вобласці.

Зацверджана Загадам Старшыні КДБ ад 25.02.2013 № 50.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным Геральдычным рэгістры 22.03.2013. Нумар рэгістрацыі В-977.

104 Знамя УКГБ по Вит обл

Сцяг: Чырвонае прамавугольнае палотнішча з беларускім арнаментам у дрэўкавай частцы. На правым баку зверху – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, ніжэй надпіс «УПРАЎЛЕННЕ КДБ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ПА ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ», на адваротным баку зверху – эмблема КДБ, унізе – надпіс «ДОЎГ, ГОНАР, АЙЧЫНА».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2001 № 459.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным Геральдычным рэгістры 01.07.2008. Нумар рэгістрацыі А-104.

В-1028

Нагрудны знак «За адзнаку»: Эмблема КДБ, на якую накладзены герб Віцебскай вобласці, на стужцы чырвона-зялёнага колеру надпіс «УПРАЎЛЕННЕ КДБ ПА ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ».

Зацверджаны Загадам Старшыні КДБ ад 04.09.2013 № 234.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.01.2014. Нумар рэгістрацыі В-1028.