Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

А-277 Мин-во экономики_Э1

Эмблема: уяўляе сабой круг – стылізаваную выяву зямнога шара фіялетавага колеру з паралелямі і мерыдыянамі светла-шэрага колеру і аблямоўкай серабрыстага колеру.

У цэнтры зямнога шара размешчаны контур тэрыторыі Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру з аблямоўкай шэрага колеру. На контуры Рэспублікі Беларусь змешчана стылізаваная слупковая дыяграма ў выглядзе дзевяці вертыкальных прамавугольнікаў шэрага колеру, якія абмежаваны зверху лініяй фіялетавага колеру. Лінія ўяўляе па форме графік экспаненты і заканчваецца стрэлкай, накіраванай направа і ўверх.

Аблямоўка круга абмежавана лініямі фіялетавага колеру. У верхняй палове аблямоўкі размешчаны беларускі арнамент чырвонага колеру, у ніжняй палове – надпіс «МІНІСТЭРСТВА ЭКАНОМІКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» фіялетавага колеру.

Верхняя частка аблямоўкі ўвянчана выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру ў кальцы фіялетавага колеру.

У аснове эмблемы ляжыць контур Рэспублікі Беларусь са змешчаным у ім сімвалам хуткага росту: слупковай дыяграмай з графікам экспанентнага росту, што сімвалізуе накіраванасць эканамічнай палітыкі дзяржавы на дасягненне ўстойлівага развіцця і паскоранага эканамічнага росту. Контур Рэспублікі Беларусь змешчаны на стылізаваную выяву зямнога шара, што сімвалізуе адкрытасць і экспартную арыентацыю беларускай эканомікі, яе ўдзел ў глабальных эканамічных і інтэграцыйных працэсах.

Змешчаны ў цэнтры эмблемы контур тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, нароўні з беларускім арнаментам і назвай міністэрства на беларускай мове, паказвае на прыналежнасць да Рэспублікі Беларусь.

Чырвоны колер тоесны аднаму з дзяржаўных колераў. Срэбра, якое адлюстроўваецца адценнямі шэрага і серабрыстым колерам, у геральдыцы азначае чысціню, мудрасць і праўдзівасць. Фіялетавы колер з’яўляецца карпаратыўным колерам сферы эканомікі і фінансаў і на працягу значнага перыяду часу ўстойліва асацыюецца з Міністэрствам эканомікі як ў Беларусі, так і за яе межамі.

Зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.05.2021 № 197.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.06.2021. Нумар рэгістрацыі А-277.

А-278 Министерство экономики_Ф2

Флаг: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча фіялетавага колеру з суадносінамі  бакоў 1:2. У цэнтры пярэдняга і адваротнага бакоў палотнішча размешчана эмблема Міністэрства эканомікі.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.05.2021. № 197.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.06.2021. Нумар рэгістрацыі № А-278.

А-84

Нагрудны знак «Лепшы прадпрымальнік года»: Серабрысты вянок, на скрыжаванні якога накладзена дата «2005». Зверху вянка – чырвоная стужка, на якой белымі літарамі напісана «ЛЕПШЫ ПРАДПРЫМАЛЬНІК ГОДА». Паміж галінкамі – два распушчаных залатых крыла, якія падтрымліваюць васьмігранны паўкаштоўны камень белага колеру. На адваротным баку выгравіраваны надпіс «МІНІСТЭРСТВА ЭКАНОМІКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» і парадкавы нумар знака.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.07.2005 № 305.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 26.06.2006. Нумар рэгістрацыі А-84.

А-290 Мин.экономики_ЮМ_100 год

Юбілейны медаль «100 год беларускім эканамічным органам»:  вырабляецца з металу залацістага колеру (латунь) i мае форму круга дыяметрам 33 мм. Краі медаля абрамлены борцікам.

Пярэдні бок медаля ўяуляе сабой круг залацістага колеру, у які упісана стылізаваная выява зямнога шара фіялетавага колеру з паралелямі i мерыдыянамі светла-шэрага колеру. У цэнтры выявы зямнога шара размешчаны контур тэрыторыі Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру з аблямоукай фіялетавага колеру. На контуры Рэспублікі Беларусь змешчана стылізаваная слупковая дыяграма у выглядзе дзевяці вертыкальных прамавугольнікаў белага колеру, якія абмежаваны зверху лініяй фіялетавага колер. Лінія ўяўляе па форме графік экспаненты і заканчваецца стрэлкай, накіраванай направа і ўверх.

Серабрыстая аблямоўка медаля абмежавана лініямі фіялетавага колеру. У верхняй палове круга размешчаны беларускі арнамент чырвонага колеру, у ніжняй палове — надпіс «МІНІСТЭРСТВА ЭКАНОМІКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» фіялетавага колеру. Па аблямоўцы залацістага колеру размешчаны надпіс «100 ГОД БЕЛАРУСКІМ ЭКАНАМІЧНЫМ ОРГАНАМ» таго ж колеру, у ніжняй частцы — лаўровы вянок залацістага колеру.

У цэнтры адваротнага боку медаля размешчаны даты «1921-2021» залацістага колеру. Па аблямоўцы медаля размешчаны лаўровы вянок залацістага колеру.

Медаль пры дапамозе вушка i кальца злучаецца з пяцівугольнай алюміневай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай фіялетавага колеру шырынёй 24 мм з дзвюма падоўжнымі палоскамі па баках, якія выкананы ў колерах Дзаржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, шырынёй 2 мм кожная i палоскай залацістага колеру пасярэдзіне шырынёй 4 мм.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.05.2021 № 198.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 01.10.2021. Нумар рэгістрацыі № А-290.