Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

21justitia_emb

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой чырвоны фігурны шчыт з аблямоўкай срэбнага колеру, які з’яўляецца сімвалам абароны правоў і свабод грамадзян. У цэнтры шчыта размешчана залатая калона, якая увянчана Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь і ўвасабляе закон і справядлівасць. Пасярэдзіне калоны размешчана залатая таблічка з надпісам «ЗАКОН», ніжэй – зялёная стужка з надпісам «МIНIСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ». Шчыт і калона абрамлены залатым лаўровым вянком.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.02.2004 № 91 (рэд. ад 16.05.2014).

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.03.2004.  Нумар рэгістрацыі А-38.

21justitia_f

Флаг: Прамавугольнае палотнішча цёмна-сіняга колеру шырынёй 75 см, даўжынёй 150 см, у цэнтры правага боку якога размешчаны геральдычны знак-эмблема Міністэрства юстыцыі дыяметрам 30 см. Дапускаецца выраб флага большага ці меншага памеру з захаваннем суадносін яго шырыні да даўжыні 1:2 і адпаведных прапорцый.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.05.2012 № 238 (рэд. ад 16.05.2014).

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 27.06.2012.  Нумар рэгістрацыі А-162.

А-120

Нагрудны знак «За адзнаку» I ступені: Стылізаваная васьмігранная зорка залацістага колеру, чырвоны фігурны шчыт з аблямоўкай. У цэнтры шчыта – калона залацістага колеру, якая увянчана Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь. Пасярэдзіне калоны размешчаны надпіс «ЗАКОН», ніжэй – зялёная стужка з надпісам «ЗА АДЗНАКУ». Шчыт і калона абрамлены лаўровым вянком. На чырвонай стужцы размешчаны надпіс «МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.09.2006 № 588.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.11.2008. Нумар рэгістрацыі А-120.

А-121

Нагрудны знак «За адзнаку» II ступені:         Стылізаваная васьмігранная зорка залацістага колеру, чырвоны фігурны шчыт з аблямоўкай.  У цэнтры шчыта – калона серабрыстага колеру, якая увянчана Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь. Пасярэдзіне калоны размешчаны надпіс «ЗАКОН», ніжэй – зялёная стужка з надпісам «ЗА АДЗНАКУ». Шчыт і калона абрамлены лаўровым вянком. На чырвонай стужцы размешчаны надпіс «МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.09.2006 № 588.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.11.2008. Нумар рэгістрацыі А-121.

А-122

Нагрудны знак  «Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі»: Авал, у цэнтры якога размешчана постаць багіні правасуддзя Феміды, вакол знака – лаўровы вянок, на блакітнай стужцы – надпіс «ГАНАРОВЫ РАБОТНІК ЮСТЫЦЫІ БЕЛАРУСІ». Калодка чатырохвугольная, чырвоная, з залатой лаўровай галінкай.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.01.2002 № 46.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.11.2008. Нумар рэгістрацыі А-122.

А-187

Нагрудны знак адзнакі «Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі»: Залацістая васьміпрамянёвая зорка з асновай цёмна-сіняга колеру ў цэнтры. На ёй размешчаны чырвоны фігурны шчыт з аблямоўкай серабрыстага колеру і заклёпкамі таго ж колеру, які з’яўляецца сімвалам абароны правоў і свабод грамадзян. У цэнтры шчыта размешчана калона серабрыстага колеру, якая увянчана Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь. У верхняй частцы калоны размешчана таблічка з надпісам «ЗАКОН», унізе – надпіс «ГАНАРОВЫ РАБОТНІК ЮСТЫЦЫІ БЕЛАРУСІ». Колодка – прамавугольная, цёмна-сіняя, з чырвона-зялёнымі палосамі па баках.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.05.2012 № 238.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.02.2014. Нумар рэгістрацыі А-187.

А-299 Минюст_Судовы выканаўца

Нагрудны знак адрознення «Судовы выканаўца»: уяўляе сабой барочны шчыт чырвонага колеру з аблямоўкай і заклёпкамі серабрыстага колеру, які абрамлены лаўровым вянком залацістага колеру. На шчыце размешчана калона залацістага колеру з надпісам «ЗАКОН», якая увянчана Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь. У ніжняй частцы калоны прадугледжана нанясенне нумара. Паверх калоны размешчана дэвізная стужка зялёнага колеру з надпісам «СУДОВЫ ВЫКАНАЎЦА» залацістага колеру.

На адваротным баку нагруднага знака ёсць рэльефны надпіс «МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ».

Памеры нагруднага знака: вышыня – 60 мм, шырыня – 56 мм.

Нагрудны знак мацуецца да адзення пры дапамозе гайкі-закруткі або да скураной асновы чорнага колеру з прарэзам для гузіка.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.05.2014 № 226.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.01.2022. Нумар рэгістрацыі А-299.