Дэпартамент па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у
прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях
Рэспублікі Беларусь

В-1690 МЧС_Деп-т по надзору_Э

Эмблема: уяўляе сабой стылізаваную ружу вятроў, выкананую ў форме двух чатырохвугольнікаў, накладзеных адзін на други, якія ўтвараюць васьміканцовую зорку. Верхні чатырохвугольнік накладваецца вуглом уверх. Бакі чатырохвугольнікаў ўяуляюць сабой увагнутыя дугі. Чатырохвугольнікi аранжавага колеру, ніжні — з чырвонай аблямоукай, верхні — з сіняй. Абодва чатырохвугольнікі абрамлены залатым кантам.

У цэнтры ружы вятроў размешчана шматпрамянёвая зорка залацістага колеру з пяццю стрэлападобнымі прамянямі, якія радыяльна разбягаюцца ад цэнтра. Унутры зоркі на аранжавым фоне змешчаны серабрыстага колеру варажскі шчыт з выразамі ў верхняй частцы, з аблямоўкай i заклёпкаміі, з выявай перакрыжаваных горнага малатка i французкага ключа. Шчыт абрамлены па акружнасці ciнім кантам з залацістымі надпісамі «ДЗЯРЖПРАМНАГЛЯД» (у верхняй частцы) i «МНС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» (у ніжняй), якія падзялены дзвюма кропкамі.

Заснавана Загадам МНС Рэспублікі Беларусь ад 27.01.2021 № 22.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.06.2021. Нумар рэгістрацыі В-1690.

В-1141

Нагрудны знак «60 год Дэпартаменту па налядзе за бяспечным вязденнем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»: Шматпрамянёвая зорка залацістага колеру з пяццю стрэлападобнымі прамянямі, якія радыяльна разыходзяцца ад цэнтра. У цэнтры – круглы медальён залацістага колеру, абрамлены чырвоным кантам з надпісам «ДЗЯРЖПРАМНАГЛЯД» і датамі «1956–2016». Унутры медальёна – варажскі шчыт, на якім перакрыжаваныя горны малаток і французскі ключ, над якімі размешчана залацістая пяціканцовая зорка. Калодка прамавугольная з жоўтай паласой пасярэдзіне і шэра-зялёна-сінімі палосамі па краях.

Зацверджаны Загадам Міністра па надзвычайных сітуацыях ад 18.12.2015 № 280.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 19.04.2016. Нумар рэгістрацыі В-1171.

В-1731 Дзяржпрамнагляд

Памятны нагрудны знак «65 год Дэпартаменту па нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС Рэспублікі Беларусь»: уяўляе сабой круг дыяметрам 30 мм, які вырабляецца з металу серабрыстага колеру.

На пярэднім баку знака размешчана выкананая ювелірнымі эмалямі адпаведных колераў эмблема Дэпартамента па нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС у абрамленні вянка з лаўровых лістоў, якія ў ніжняй частцы перакрывае стужка з датамі «1956-2021».

У цэнтры адваротнага боку знака ў восем радкоў размешчаны надпіс «65 ГОД ДЭПАРТАМЕНТУ ПА НАГЛЯДУ ЗА БЯСПЕЧНЫМ ВЯДЗЕННЕМ РАБОТ У ПРАМЫСЛАВАСЦІ МНС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». У ніжняй частцы знака размешчана эмблема Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Нагрудны знак мацуецца да прамавугольнай калодкі серабрыстага колеру пры дапамозе вушка. На калодцы замацавана муаравая стужка серабрыстага колеру шырынёй 24 мм. Краі стужкі абведзены падоўжнымі палоскамі чорнага, сіняга і зялёнага і аранжавага колераў шырынёй 1,2,1,5 і 4 мм адпаведна.

Знак мацуецца да адзення пры дапамозе заколкі-шпшькі.

Памеры знака: вышыня – 58 мм, шырыня – 30 мм

Зацверджаны Загадам МНС Рэспублікі Беларусь ад 27.01.2021 №22.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.12.2021. Нумар рэгістрацыі В-1731.