Беларуская чыгунка

17jelez_emb

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой эліпсападобнае кола з «крыламі» залацістага колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20.08.2001№ 443 (рэд. ад 25.10.2007).

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 13.03.2006. Нумар рэгістрацыі А-74.

17jelez_flag

Флаг: Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру памерам 1:2, верхняя і ніжняя часткі якога абрамлены палосамі аранжавага колеру. На правым баку размяшчаюцца: у цэнтры – выява таварнага знака Беларускай чыгункі белага колеру, па дзве паралельныя лініі (таксама белага колеру), якія падзяляюць аранжавыя палосы з асноўным колерам палотнішча. Адваротны бок флага аналагічны праваму. Флаг умацоўваецца на дрэўку залацістага колеру, які увянчаны паўкруглым наканечнікам залацістага колеру, або ўздымаецца на флагштоку. Дапускаецца выраб флага большага ці меншага памераў з захаваннем суадносін шырыні флага да яго даўжыні 1/2 і адпаведных прапорцый.

Зацверджаны Пратаколам паседжання Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ад 20.09.2006 № 5.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.10.2008. Нумар рэгістрацыі В-577.

30 Выдатнік БЧ

Нагрудны знак «Выдатнік Беларускай чыгункі»: Круг, у якім размешчана выява цягніка, які рухаецца серабрыстага колеру. У ніжняй частцы круга размешчаны направа і налева дзве лаўровыя галінкі, а ў цэнтры іх – тэхнічны знак. За цягніком размешчаны прамяні ўзыходзячага сонца. Круг абрамлены надпісам «ВЫДАТНІК БЕЛАРУСКАЙ ЧЫГУНКІ», надпіс пакрыты сіняй эмаллю.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.06.2003 № 222.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.10.2003. Нумар рэгістрацыі А-30.

В-762

Нагрудны знак «За безаварыйны прабег на лакаматыве 500 000 км»: Залаты лакаматыў, знак і лагатып Беларускай чыгункі, зямны шар, які абрамлены срэбным лаўровым вянком, Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь з надпісам «500 000 кіламетраў».        

Зацверджаны Загадам Начальніка Беларускай чыгункі ад 30.01.2009 № 464.  

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.08.2009. Нумар рэгістрацыі B-762.

В-763

Нагрудны знак «За безаварыйны прабег на лакаматыве 1 000 000 км»: Срэбны лакаматыў, знак і лагатып Беларускай чыгункі, зямны шар, які абрамлены залатым лаўровым вянком, Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь з надпісам «1 000 000 кіламетраў».

Зацверджаны Загадам Начальніка Беларускай чыгункі ад 30.01.2009 № 464.  

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.08.2009. Нумар рэгістрацыі В-763.

В-1094

Нагрудны знак адзнакі «За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы» I ступені: Стылізаваны шчыт, які япакрыты цёмна-сіняй эмаллю і абрамлены знізу – дубовай галінкай і стылізаваным участкам чыгункі з рэйкамі і шпаламі, зверху – стужкамі колераў Дзяржаўнага флага і флага Беларускай чыгункі, у цэнтры размешчана эмблема Беларускай чыгункі. Вышэй – ступень «I». Калодка – сіняга колеру з чырвонымі і белымі палосамі па баках. На калодцы – фрагмент беларускага арнаменту.

Зацверджаны Пастановай Міністэрства транспарта і камунікацыі ад 01.04.2014 № 9.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.05.2015. Нумар рэгістрацыі В-1094.

В-1095

Нагрудны знак адзнакі «За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы» II ступені: Стылізаваны шчыт, кі пакрыты цёмна-сіняй эмаллю і абрамлены знізу – дубовай галінкай і стылізаваным участкам чыгункі з рэйкамі і шпаламі, зверху – стужкамі колераў Дзяржаўнага флага і флага Беларускай чыгункі, у цэнтры размешчана эмблема Беларускай чыгункі. Вышэй – ступень «II». Калодка – сіняга колеру з чырвонымі і белымі палосамі па баках. На калодцы – фрагмент беларускага арнаменту.

Зацверджаны Пастановай Міністэрства транспарта і камунікацыі ад 01.04.2014 № 9.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.05.2015. Нумар рэгістрацыі В-1095.

В-1096

Нагрудны знак адзнакі «За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы» III ступені: Стылізаваны шчыт, які пакрыты цёмна-сіняй эмаллю і абрамлены знізу – дубовай галіной і стылізаваным участкам чыгункі з рэйкамі і шпаламі, зверху – стужкамі колераў Дзяржаўнага флага і флага Беларускай чыгункі, у цэнтры размешчана эмблема Беларускай чыгункі. Вышэй ступень III. Калодка – сіняга колеру з чырвонымі і белымі палосамі па баках. На калодцы – фрагмент беларускага арнаменту.

Зацверджаны Пастановай Міністэрства транспарта і камунікацыі ад 01.04.2014 № 9.  

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.05.2015. Нумар рэгістрацыі В-1096.