Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой круг з аблямоўкай залацістага колеру, на якой зверху размешчаны надпіс «РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ», знізу – «МIНIСТЭРСТВА ТРАНСПАРТУ I КАМУНIКАЦЫЙ». У цэнтры круга – стылізаваная выява зямнога шара з паралелямі і мерыдыянамі залацістага колеру на блакітным фоне. У ніжняй частцы зямнога шара – выява марскога судна на хвалях залацістага колеру. Паверх выявы зямнога шара ў цэнтры эмблемы – контурная выява Рэспублікі Беларусь: зверху – чырвонага, знізу – зялёнага колеру з размешчанымі на ёй стылізаванымі крыламі, якія прымыкаюць да рулявога кола залацістага колеру. Унутры рулявога кола зверху размешчаны самалёт залацістага колеру, у ніжняй частцы рулявога кола злева – чыгунка з лакаматывам залацістага колеру, справа – шаша з аўтамабілем залацістага колеру.
Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2010 № 688.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.12.2010. Нумар рэгістрацыі А-139.