Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь

15sport_emb

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой круг, па краі якога размяшчаецца надпіс «МІНІСТЭРСТВА СПОРТУ І ТУРЫЗМУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» белага колеру на чырвона-зялёным фоне, які сімвалізуе колеры Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. У цэнтры эмблемы знаходзіцца серабрыстая выява зямнога шара з зялёным контурам Рэспублікі Беларусь, на якім размяшчаецца факел залацістага колеру з сімвалічным агнём.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.09.2005 № 456.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 05.04.2006. Нумар рэгістрацыі А-82.

А-45

Ганаровы медаль лаўрэата спецыяльнай прэмі «Беларусі спартыўны алімп»: Медаль складаецца з калодкі са стужкай і медальёна. На пярэднім баку медальёна знаходзіцца рэльефная выява контура Рэспублікі Беларусь, якая спалучаецца з кампазіцыяй з алімпійскага факела, фінішнай стужкі і пяці алімпійскіх кольцаў. Па акружнасці медальёна, вакол контура Рэспублікі Беларусь, размешчаны рэльефныя выявы залацістых зорак. У цэнтры адваротнага боку медальёна размешчаны надпіс залацістага колеру «БЕЛАРУСКІ СПАРТЫЎНЫ АЛІМП». Надпіс і зорка рэльефныя. Ніжэй знаходзіцца выява стужкі колераў Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь і пяць алімпійскіх кольцаў. Стужка пакрыта ювелірнай эмаллю чырвонага і зялёнага колераў. У ніжняй частцы медальёна размешчаны залацісты паўвянок з лаўровых лістоў.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.05.2003 № 355.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 16.12.2004. Нумар рэгістрацыі А-45.

196 Беларускі спартыўны аліьп_нз

Нагрудны знак адзнакі «Лаурэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп»:     Нагрудны знак мае форму круга, на якім размешчана кампазіцыя з контура Рэспублікі Беларусь, факела, алімпійскіх кольцаў, стужкі і дзевяці пяціканцовых зорак. На адваротным баку: зверху – пяціканцовая зорка, ніжэй – надпіс  «БЕЛАРУСКІ СПАРТЫЎНЫ АЛІМП», пад якім размешчаны чырвона-зялёная стужка, алімпійскія кольцы і ўнізе па краі – лаўровы паўвянок.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.08.2003 № 355.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 05.05.2014. Нумар рэгістрацыі А-196.

В-1666 Алімп.надзеі)_НЗ_золото

Нагрудны знак «Алімпійскія надзеі» залатой вартасці: уяўляе сабой стылізаваны стадыён, у цэнтры якога размешчана выява бусляняці залатога колеру ў спартыўнай форме — майцы і трусах, у верхняй частцы — Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь.

У ніжняй частцы нагруднага знака размешчаны стылізаваныя дарожкі стадыёна і дэвізная стужка залацістага колеру з надпісам «АЛІМПІЙСКІЯ НАДЗЕІ» залатога колеру.

Справа і злева размяшчаюцца часткі вянка. Поле выканана эмаллю залацістага колеру.

Усе выявы на нагрудным знаку выкананы выступаючым рэльефам.

Нагрудны знак вырабляецца з металу залацістага колеру з узнаўленнем рэльефу малюнка.

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, на якой знаходзіцца шпілька для мацавання яго да адзення.

Памер нагруднага знака: 20х35 мм.

Заснаваны Пастановай Міністэрства спорту і турызму ад 20.10.2010 № 34.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.05.2021. Нумар рэгістрацыі В-1666.

В-1665 Алимп.наздеи_НЗ_Серебро

Нагрудны знак «Алімпійскія надзеі» сярэбранай вартасці: уяўляе сабой стылізаваны стадыён, у цэнтры якога размешчана выява бусляняці сярэбравага колеру ў спартыўнай форме — майцы і трусах, у верхняй частцы — Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь.

У ніжняй частцы нагруднага знака размешчаны стылізаваныя дарожкі стадыёна і дэвізная стужка серабрыстага колеру з надпісам «АЛІМПІЙСКІЯ НАДЗЕІ» сярэбранага колеру.

Справа і злева размяшчаюцца часткі вянка. Поле выканана эмаллю серабрыстага колеру.

Усе выявы на нагрудным знаку выкананы выступаючым рэльефам.

Нагрудны знак вырабляецца з металу серабрыстага колеру з узнаўленнем рэльефу малюнка.

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, на якой знаходзіцца шпілька для мацавання яго да адзення.

Памер нагруднага знака: 20х35 мм.

Заснаваны Пастановай Міністэрства спорту і турызму ад 20.10.2010 № 34.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.05.2021. Нумар рэгістрацыі В-1665.

В-1664 Алимп.надзеи_НЗ_Бронза

Нагрудны знак «Алімпійскія надзеі» бронзавай вартасці: уяўляе сабой стылізаваны стадыён, у цэнтры якога размешчана выява бусляняці бронзавага колеру ў спартыўнай форме — майцы і трусах, у верхняй частцы — Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь.

У ніжняй частцы нагруднага знака размешчаны стылізаваныя дарожкі стадыёна і дэвізная стужка бронзавага колеру з надпісам «АЛІМПІЙСКІЯ НАДЗЕІ» бронзавага колеру.

Справа і злева размяшчаюцца часткі вянка. Поле выканана эмаллю бронзавага колеру.

Усе выявы на нагрудным знаку выкананы выступаючым рэльефам.

Нагрудны знак вырабляецца з металу бронзавага колеру з узнаўленнем рэльефу малюнка.

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, на якой знаходзіцца шпілька для мацавання яго да адзення.

Памер нагруднага знака: 20х35 мм.

Заснаваны Пастановай Міністэрства спорту і турызму ад 20ю.10.2020 № 34.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.05.2021. Нумар рэгістрацыі В-1664.

В-1669 Спартыўная змена_НЗ_золото

Нагрудны знак «Спартыўная змена» залатой вартасці: уяўляе сабой залаты лаўровы вянок, які абрамляе поле блакітнага колеру. У цэнтры знака размешчана паходня з сімвалічным агнём залатога колеру, у верхняй частцы якога — стылізаваныя языкі полымя чырвонага колеру.

Злева і справа ад паходні размешчаны стылізаваныя постаці юнака і дзяўчыны залатога колеру на прыступках бронзавага колеру.

У ніжняй частцы вянка — дэвізная стужка чырвонага колеру з надпісам «СПАРТЫЎНАЯ ЗМЕНА» залатога колеру.

Усе выявы на нагрудным знаку выкананы выступаючым рэльефам. Поле ў цэнтры знака — эмаль з палосамі малахітава-блакітнага колеру. Дэвізная стужка — эмаль чырвонага колеру.

Нагрудны знак вырабляецца з металу залацістага колеру з узнаўленнем рэльефу малюнка.

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, на якой знаходзіцца шпілька для мацавання яго да адзення.

Памер нагруднага знака: 20х35 мм.

Заснаваны Пастановай Міністэрства спорту і турызму ад 20.10.2010 № 34.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.05.2021. Нумар рэгістрацыі В-1669.

В-1668 Спартыўная змена_НЗ_серебро

Нагрудны знак «Спартыўная змена» сярэбранай вартасці: уяўляе сабой сярэбраны лаўровы вянок, які абрамляе поле блакітнага колеру. У цэнтры знака размешчана паходня з сімвалічным агнём сярэбранага колеру, у верхняй частцы якога — стылізаваныя языкі полымя чырвонага колеру.

Злева і справа ад паходні размешчаны стылізаваныя постаці юнака і дзяўчыны сярэбранага колеру на прыступках бронзавага колеру.

У ніжняй частцы вянка — дэвізная стужка чырвонага колеру з надпісам «СПАРТЫЎНАЯ ЗМЕНА» сярэбранага колеру.

Усе выявы на нагрудным знаку выкананы выступаючым рэльефам. Поле ў цэнтры знака — эмаль з палосамі малахітава-блакітнага колеру. Дэвізная стужка — эмаль чырвонага колеру

Нагрудны знак вырабляецца з металу сярэбранага колеру з узнаўленнем рэльефу малюнка.

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, на якой знаходзіцца шпілька для мацавання яго да адзення.

Памер нагруднага знака: 20х35 мм.

Заснаваны Пастановай Міністэрства спорту і турызму ад 20.10.2010 № 34.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.05.2021. Нумар рэгістрацыі В-1668.

В-1667 Спартыўная змена_НЗ_бронза

Нагрудны знак «Спартыўная змена» бронзавай вартасці: уяўляе сабой бронзавы лаўровы вянок, які абрамляе поле блакітнага колеру. У цэнтры знака размешчана паходня з сімвалічным агнём бронзавага колеру, у верхняй частцы якога — стылізаваныя языкі полымя чырвонага колеру.

Злева і справа ад паходні размешчаны стылізаваныя постаці юнака і дзяўчыны бронзавага колеру на прыступках бронзавага колеру.

У ніжняй частцы вянка — дэвізная стужка чырвонага колеру з надпісам «СПАРТЫЎНАЯ ЗМЕНА» бронзавага колеру.

Усе выявы на нагрудным знаку выкананы выступаючым рэльефам. Поле ў цэнтры знака — эмаль з палосамі малахітава-блакітнага колеру. Дэвізная стужка — эмаль чырвонага колеру

Нагрудны знак вырабляецца з металу бронзавага колеру з узнаўленнем рэльефу малюнка.

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, на якой знаходзіцца шпілька для мацавання яго да адзення.

Памер нагруднага знака: 20х35 мм.

Заснаваны Пастановай Міністэрства спорту і турызму ад 20.10.2010 № 34.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.05.2021. Нумар рэгістрацыі В-1667.

В-1672 Фізк-к Беларусі_НЗ_золото

Нагрудны знак «Фізкультурнік Беларусі» залатой вартасці: уяўляе сабой стылізаваны стадыён, у цэнтры якога размешчаны барэльеф мужчыны і жанчыны, якія імкнуцца наперад, залацістага колеру.

У верхняй частцы знака размешчаны Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь. У цэнтры знака — дарожкі стадыёна залацістага колеру.

З правага і левага боку знака размяшчаецца залаты лаўровы вянок, у ніжняй частцы якога — дэвізная стужка залацістага колеру з надпісам «Фізкультурнік Беларусі» залацістага колеру.

Усе выявы на нагрудным знаку выкананы выступаючым рэльефам. Поле — эмаль залацістага колеру.

Нагрудны знак вырабляецца з металу залацістага колеру з узнаўленнем рэльефу малюнка.

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, на якой знаходзіцца шпілька для мацавання яго да адзення.

Памер нагруднага знака: 20х35 мм.

Заснаваны Пастановай Міністэрства спорту і турызму ад 20.10.2010 № 34.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.05.2021. Нумар рэгістрацыі В-1672.

В-1671 Фізкут-к Беларусі-НЗ-серебро

Нагрудны знак «Фізкультурнік Беларусі» сярэбранай вартасці: уяўляе сабой стылізаваны стадыён, у цэнтры якога размешчаны барэльеф мужчыны і жанчыны, якія імкнуцца наперад, серабрыстага колеру.

У верхняй частцы знака размешчаны Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь. У цэнтры знака — дарожкі стадыёна цёмна-серабрыстага колеру.

З правага і левага боку знака размяшчаецца сярэбраны лаўровы вянок, у ніжняй частцы якога — дэвізная стужка серабрыстага колеру з надпісам «Фізкультурнік Беларусі» серабрыстага колеру.

Усе выявы на нагрудным знаку выкананы выступаючым рэльефам. Поле — эмаль серабрыстага колеру.

Нагрудны знак вырабляецца з металу серабрыстага колеру з узнаўленнем рэльефу малюнка.

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, на якой знаходзіцца шпілька для мацавання яго да адзення.

Памер нагруднага знака: 20х35 мм.

Заснаваны Пастановай Міністэрства спорту і турызму ад 20.10.2010 № 34.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.05.2021. Нумар рэгістрацыі В-1671.

В-1670 Фіз-к Беларусі_НЗ-бронза

Нагрудны знак «Фізкультурнік Беларусі» бронзавай вартасці: уяўляе сабой стылізаваны стадыён, у цэнтры якога размешчаны барэльеф мужчыны і жанчыны, якія імкнуцца наперад, бронзавага колеру.

У верхняй частцы знака размешчаны Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь. У цэнтры знака — дарожкі стадыёна бронзавага колеру.

З правага і левага бакоў знака размяшчаецца сярэбраны лаўровы вянок, у ніжняй частцы якога — дэвізная стужка серабрыстага колеру з надпісам «ФІЗКУЛЬТУРНІК БЕЛАРУСІ» бронзавага колеру.

Усе выявы на нагрудным знаку выкананы выступаючым рэльефам. Поле — эмаль бронзавага колеру.

Нагрудны знак вырабляецца з металу бронзавага колеру з узнаўленнем рэльефу малюнка.

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, на якой знаходзіцца шпілька для мацавання яго да адзення.

Памер нагруднага знака: 20х35 мм.

Заснаваны Пастановай Міністэрства спорту і турызму ад 20.10.2010 № 34.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.05.2021. Нумар рэгістрацыі В-1670.