Дэпартамент па гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных
рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

939 Департамент по гидрометеорологии э

Геральдычны знак-эмблема: Шчыт блакітнага колеру з аблямоўкай серабрыстага колеру, у полі якога размешчаны ветранік Вільда залацістага колеру, у ніжняй частцы якога – стылізаваныя хвалі. Верх шчыта стылізаваны пад скрутак. На аблямоўцы – назва Дэпартамента. Шчыт размешчаны на чатырохвугольнай зорцы, якая утворана трохвугольнікмі сіняга колеру з аблямоўкай і палоскамі залацістага колеру.

Зацверджаны Загадам Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 23.07.2012 № 258-ОД.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 29.08.2012. Нумар рэгістрацыі В-939.

940 Департамент по гидрометеорологии фезимени-13

Флаг: Прамавугольнае блакітнае палотнішча, у цэнтры якога размешчаны геральдычны знак-эмблема Дэпартамента.

Зацверджаны Загадам Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 23.07.2012 № 258-ОД.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 29.08.2012. Нумар рэгістрацыі В-940.