Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы
навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

14minprirodi_emb

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой шчыт сіняга колеру з аблямоўкай залацістага колеру, які абрамлены дубовымі галінкамі залацістага колеру. У цэнтры шчыта на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь зялёнага колеру размешчана стылізаваная выява бусла серабрыстага колеру, у ніжняй частцы шчыта – дэвізная стужка чырвонага колеру з зялёнай аблямоўкай і надпісам «МIНПРЫРОДЫ». Шчыт накладзены на дзве скрыжаваныя алебарды серабрыстага колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.04.2010 № 209.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.02.2011. Нумар рэгістрацыі А-141.

А-78

Нагрудны знак «За разработку и внедрение новых технологий, техники и оборудования в области охраны окружающей среды и природопользования»: Круглая аснова з прамавугольнай калодкай, якая абцягнута стужкай зялёнага колеру. На пярэднім баку па крузе размешчаны надпіс «РЕСПУБЛИКАНСКИЙ ЭКОЛОГИЧЕСКИЙ ФОРУМ, СПЕЦИАЛИЗИРОВАННАЯ ВЫСТАВКА». У цэнтры круга размешчана сцяблінка з лісцікам, які знаходзіцца ў авале ў выглядзе літары «Ф», якая з’яўляецца сімвалам Рэспубліканскага экалагічнага форуму. На адваротным баку у цэнтры размешчаны надпіс «ЗА РАЗРАБОТКУ И ВНЕДРЕНИЕ НОВЫХ ТЕХНОЛОГИЙ, НОВОЙ ТЕХНИКИ И ОБОРУДОВАНИЯ В ОБЛАСТИ ОХРАНЫ ОКРУЖАЮЩЕЙ СРЕДЫ», які па краі абрамлены стужкай з надпісам «МИНПРИРОДЫ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ». Усе выявы на нагрудным знаку выкананы рэльефам, які выступае.

Зацверджаны Загадам Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 04.04.2006 № 73.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 05.04.2006. Нумар рэгістрацыі А-78.

А-143

Нагрудны знак  «Ганаровы эколаг»: Васьміпрамянёвая зорка белага колеру, у цэнтры сонца, на якім бусел, які ляціць ўверх з распасцёртымі крыламі, ніжэй – контур Рэспублікі Беларусь зялёнага колеру, унізе на чырвона-зялёнай стужцы – назва нагруднага знака.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.04.2010 № 209.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 23.02.2011. Нумар рэгістрацыі А-143.