Сухапутныя войскі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

27 Геральд знак-эмблема Сухопут Войск

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой стылізаваную залацістую выяву воінскага шчыта з двума перакрыжаванымі палашамі,  які сумешчаны з вянком з залацістых дубовых і лаўровых галінак. Кампазіцыя размешчана ў цэнтры фігурнага шчыта (барочнага тыпу) малінавага колеру, які увянчаны пяціканцовай зоркай залацістага колеру. Аблямоўка шчыта залацістага колеру. Шчыт размешчаны на фоне ордэнскай зоркі серабрыстага колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.04.2003 № 163.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.10.2003. Нумар рэгістрацыі А-27.

83 Флаг Сухопутных войск

Флаг: Прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру даўжынёй 200 см, шырынёй 133 см. У цэнтры флага размешчаны геральдычны знак-эмблема Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, які роўны па вышыні 2/5 шырыні флага. Флаг з правага і адваротнага бакоў мае аднолькавы малюнак. Дапускаецца выраб флага большага ці меншага памераў з захаваннем суадносін даўжыні флага да яго шырыні 3:2 і адпаведных прапорцый.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.10.2005 № 496.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.04.2006. Нумар рэгістрацыі А-83.

149 Командование сухопутных войск з

Сцяг камандавання: Чырвонае палотнішча з беларускім арнаментам у дрэўкавай частцы, у цэнтры – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, надпісы «УЗБРОЕНЫЯ СІЛЫ» і «РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», на адваротным баку – эмблема Сухапутных войскаў, надпісы «ЗА НАШУ РАДЗІМУ!» і «КАМАНДАВАННЕ СУХАПУТНЫХ ВОЙСКАЎ».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.10.2005 № 496.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.10.2011. Нумар рэгістрацыі А-149.