Сілы спецыяльных аперацый
Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

172 Силы спец.операций ВС РБ э

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой дзесяціпрамянёвую зорку дыяметрам 45 міліметраў серабрыстага колеру. У цэнтры дадзенай зоркі размешчаны картуш блакітнага колеру, які увянчаны пяціканцовай зоркай чырвонага колеру. Аблямоўка картуша залацістага колеру. У цэнтры картуша размешчана стылізаваная залацістая выява раскрытага парашута і двух самалётаў з двух бакоў парашута, на стропах парашута знаходзіцца пяціканцовая зорка залацістага колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.03.2012 № 120.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.03.2013. Нумар рэгістрацыі А-172.

173 Силы спец. операций ВС РБ ф

Флаг: Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з зялёнай паласой у ніжняй частцы. Суадносіны шырыні зялёнай паласы да шырыні флага 1:3. Даўжыня флага 200 см, шырыня 133 см. У цэнтры блакітнай паласы палотнішча размешчана выява геральдычнага знака-эмблемы сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, роўная па вышыні 2/5 шырыні флага. З правага i адваротнага бакоў ён мае аднолькавую выяву. Дапускаецца выраб флага сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь большага ці меншага памеру з захаваннем суадносін шырыні флага да яго даўжыні 2:3 і адпаведных прапорцый.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.03.2012 № 120.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.03.2013. Нумар рэгістрацыі А-173.

225 Командование сил спец.операций_З

Сцяг камандавання: Чырвонае палотнішча, у цэнтры правага боку – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, на адваротным баку – эмблема камандавання Сіл спецыяльных аперацый. Над эмблемай размешчаны надпіс «ЗА НАШУ РАДЗІМУ!», ніжэй –  «КАМАНДАВАННЕ СІЛ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ АПЕРАЦЫЙ». У дрэўкавай частцы – беларускі арнамент. Сцяг мае махры, шнуры з кутасамі, наверша.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.10.2010. № 600.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 24.02.2017. Нумар рэгістрацыі А-225.

В-973

Нагрудны знак «За выдатную службу ў сілах спецыяльных аперацый» I ступені: Пяціканцовая рыфлёная зорка з залацістага металу, якая накладзена на такую ж зорку меншага памеру. У цэнтры – круг, унутры якога залаты картушы з блакітнай эмаллю, у цэнтры якога размешчаны залаты парашут. Калодка прамавугольная, зялёна-блакітная, з суадносінамі вертыкальных палос 1:2, зверху накладзены кажан залацістага колеру.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 01.07.2011 № 550.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.03.2013. Нумар рэгістрацыі В-973.

В-974

Нагрудны знак «За выдатную службу ў сілах спецыяльных аперацый» IІ ступені: Пяціканцовая рыфлёная зорка серабрыстага колеру, якая накладзена на такую ж зорку меншага памеру. У цэнтры – круг, унутры якога залаты картушы з блакітнай эмаллю, у цэнтры якога размешчаны залаты парашут. Калодка прамавугольная, зялёна-блакітная, з суадносінамі вертыкальных палос 1:2,  зверху накладзены кажан серабрыстага колеру.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 01.07.2011 № 550.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.03.2013. Нумар рэгістрацыі В-974.