Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

07oborona_emb

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой залацістую выяву шастапёра, які акружаны дзвюма чырвонымі стрэламі, якія сыходзяцца, у спалучэнні з вянком з залацістых дубовых і лаўровых галінак на фоне увянчанага залацістай пяціканцовай зоркай фігурнага шчыта (барочнага тыпу) чорнага колеру. Аблямоўка шчыта залацістага колеру. Фігурны шчыт размешчаны на фоне ордэнскай зоркі серабрыстага колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.04.2003 № 163.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.10.2003. Нумар рэгістрацыі А-26.

10genshtab_flag

Флаг: Прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру даўжынёй 200 см, шырынёй 133 см, якое падзелена чатырохканцовым зялёным з белымі акантоўкамі лапчатым крыжам. У цэнтры палотнішча размешчана выява геральдычнага знака-эмблемы Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, роўная па вышыні 2/5 шырыні флага. Флаг з правага і адваротнага бакоў мае аднолькавы малюнак. Дапускаецца выраб флага большага ці меншага памеру з захаваннем суадносін шырыні флага да яго даўжыні 2:3 і адпаведных прапорцый. 

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.03.2007 № 150.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 12.04.2007. Нумар рэгістрацыі А-89.

А-218
А-218-реверс

Юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікоў»:      На круглай падвесцы залацістага колеру размешчана выява байца і партызан (мужчыны і жанчыны), справа – лаўровая галінка. Пяцівугольная калодка – светла-зялёнага колеру з чырвонай паласой пасярэдзіне і чорна-жоўта-чорнай па краях. 

Устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.01.2014 № 14.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.05.2015. Нумар рэгістрацыі А-218.

А-219
А-219-реверс

Юбілейны медаль «70 лет Победы в Великой Отечественной войне 1991–1945 гг.»:         Чырвоная зорка на пяцівугольнай залацістай падложцы, у цэнтры, на чырвоным крузе размешчаны залацістыя серп і молат. Пяцівугольная калодка з пунсовай паласой пасярэдзіне і чаргаваннем чатырох жоўтых і трох чорных палос па краях. 

Устаноўлены Загадам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.05.2014 № 236. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.05.2015. Нумар рэгістрацыі А-219.

10_В-1644

Нагрудны знак службовай прыналежнасці да Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь: уяўляе сабой геральдычны знак — эмблему Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь дыяметрам 40 мм, які выкананы з каляровага металу і замацаваны на скураной аснове ў форме прасападобнага шчыта карычневага колеру з прораззю для нашэння на гузіку паўсядзённага (параднага) ваўнянага кіцеля або кашулі ахоўнага (белага) колеру. На адваротным баку знака золатам наносіцца яго парадкавы нумар.

Зацверджаны Пастанаўленем Міністэрства абароны ад 23.09.2005 № 22.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.03.2021. Нумар рэгістрацыі В-1644.