Ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны
Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

28 ВВС и ПВО

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой стылізаваную залацістую выяву стралы, маланак і крылаў, якія сумешчаны з вянком з залацістых дубовых і лаўровых галінак. Кампазіцыя размешчана ў цэнтры фігурнага шчыта (барочнага тыпу) блакітнага колеру, які увянчаны пяціканцовай зоркай залацістага колеру. Аблямоўка шчыта залацістага колеру. Фігурны шчыт размешчаны на фоне ордэнскай зоркі серабрыстага колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.04.2003 № 163.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.10.2003. Нумар рэгістрацыі А-28.

48 ВВС и ПВО флаг

Флаг: Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру (суадносіны шырыні да даўжыні 2:3). Ад цэнтра флага па чатырох асноўных і чатырох дадатковых напрамках старон свету разыходзяцца восем прамянёў залацістага колеру. У цэнтры флага размешчаны геральдычны знак ВПС і войскаў СПА, які роўны па вышыні 2/5 шырыні флага. Флаг з правага і адваротнага бакоў мае аднолькавы малюнак. Дапускаецца выраб флага большага ці меншага памераў з захаваннем суадносін шырыні флага да яго даўжыні 2:3 і адпаведных прапорцый.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19.01.2005 № 17.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.01.2006. Нумар рэгістрацыі А-48.

В-829

Нагрудны знак «Ванна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абарены»: Прамавугольнік, які складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных палос чырвонага і зялёнага колеру з суадносінамі 3:1. На чырвонай паласе – выява лакатара залаціста-блакітнага колеру. На левай частцы лакатара – самалёт і ракеты. На правай – эмблема ВПС і СПА. Унізе надпіс «ВПС і войскі СПА».

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 01.02.2011 № 75.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 23.02.2011. Нумар рэгістрацыі В-829.

868 Служ принадлеж к команд ВВС и ПВО нз

Нагрудны знак службовай прыналежнасці да камандавання ВПС і СПА: На пяціпрамянёвай зорцы серабрыстага колеру з рэбрамі таго ж металу, у цэнтры – эмблема ВПС і СПА.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 17.03.2011 № 191.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.10.2011. Нумар рэгістрацыі В-868.

В-1365

Нагрудны знак адзнакі «15 зенітная ракетная брыгада»: Уяўляе сабой трансфармацыю афіцыйнай эмблемы брыгады – выявы сокала з узнятымі крыламі, махавыя пёры якіх стылізаваны пад ракеты. Галава і грудзі сокала размешчаны на контуры тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ззаду – меч рукаяццю ўніз. Кампазіцыя абрамлена лаўрова-дубовым вянком, у ніжняй частцы якога на стужцы размешчаны надпіс  «15 ЗЕНІТНАЯ РАКЕТНАЯ БРЫГАДА».

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 13.03.2017 № 400.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 09.10.2017. Нумар рэгістрацыі В-1365.