Галоўнае фінансава-эканамічнае ўпраўленне
Міністэрства абароны і фінансавай службы
Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

1173 ГФЭУ МОРБ_Э

Эмблема: У чырвона-зялёным барочным шчыце размешчана рука ў латах серабрыстага металу, якая сціскае ключ, пад якім –  тры залатыя безанты. Шчыт абрамлены залатым лаўровым вянком.

Зацверджана Загадам Міністра абароны ад 01.12.2015 № 1540.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.05.2016. Нумар рэгістрацыі В-1173.

В-1174

Нагрудны знак: Рука ў сталёвых латах, якая сціскае ключ, абапіраецца на тры залатыя безанты, пад якімі – картуш чырвонага колеру з абрэвіятурай «ФС УС». Кампазіцыя абрамлена лаўровым залатым вянком.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 01.12.2015 № 1540.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.05.2016. Нумар рэгістрацыі В-1174.