Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь

06nalog_tmb

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой круг зялёнага колеру, які абрамлены дубовымі галінкамі залацістага колеру ў верхняй частцы і стужкай чырвона-зялёнага колеру з залацістым надпісам «МIНIСТЭРСТВА ПА ПАДАТКАХ I ЗБОРАХ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» у ніжняй частцы. У цэнтры круга знаходзіцца шчыт чырвонага колеру з аблямоўкай і Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь залацістага колеру, які змешчаны на пакладзеныя крыж-накрыж па дыяганалі ключ і упрыгожаны крыламі посах залацістага колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.06.2005 № 268.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.08.2005. Нумар рэгістрацыі А-68.

А-67

Нагрудны знак «Выдатнік падатковай службы»: Складаецца з асновы ў форме выцягнутага па вертыкалі авала залацістага колеру памерам 34х30 мм і накладнога элемента ў выглядзе шчыта. У ніжняй частцы асновы размешчаны перавіты ў цэнтры стужкай дубовы вянок залацістага колеру, у верхняй частцы – рабрысты элемент у выглядзе прамянёў залацістага колеру. У цэнтры асновы перасякаюцца посах з крыламі і ключ залацістага колеру. На аснову накладзены шчыт, які пакрыты чырвонай эмаллю, з аблямоўкай серабрыстага колеру. У цэнтры шчыта размешчаны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з металу залацістага колеру. Усе выявы на нагрудным знаку выкананы рэльефам, які выступае. На зялёнай пяцівугольнай калодцы размешчаны залацісты надпіс «ВЫДАТНІК ПАДАТКОВАЙ СЛУЖБЫ».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.06.2005 № 268.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.08.2005. Нумар рэгістрацыі А-67.