Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой круг чырвонага колеру з белай аблямоўкай, на якой зверху размешчаны надпіс чырвонага колеру «МІНІСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ», знізу – «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ». У цэнтры круга – выява тэрыторыі Рэспублікі Беларусь зялёнага колеру, на фоне якой размешчаны белы посах, які абвіты змяёй белага колеру.
Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.02.2012 № 62 (рэд. ад 01.12.2014).
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.03.2012. Нумар рэгістрацыі А-154.