Сцяг: Прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру. У дрэўкавай частцы – беларускі арнамент. На правым баку ў цэнтры – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь. Уверсе – надпіс «МІНІСТЭРСТВА ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ, унізе – «РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ. На адваротным баку сцяга ў цэнтры – эмблема Спецыяльнага падраздзялення «АЛМАЗ», зверху надпіс – «ЧЫСЦІНЯ, ЦВЁРДАСЦЬ ВЫСАКАРОДНАСЦЬ», унізе – «СПЕЦЫЯЛЬНАЕ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЕ ПА БАРАЦЬБЕ З ТЭРАРЫЗМАМ «АЛМАЗ» МУС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». Сцяг абрамлены залатымі махрамі, мае наверша і шнуры з кутасамі.
Зацверджаны Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 04.02.2015 № 25.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.01.2016. Нумар рэгістрацыі В-1132.