Дэпартамент забеспячэння аператыўна-пошукавай дзейнасці
Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

1003 МВД Департамент оперативно-поисковой деятельности э

Эмблема: Васьміпрамянёвая срэбная зорка, у цэнтры якой размешчаны шчыт з выразанымі верхнімі вугламі, у цэнтры якога – кампазіцыя з ключа з абъектывам, дзвюх ламаных  стрэл і плашча. Шчыт абрамлены вянком з лаўрова-дубовых лістоў і назвы Дэпартамента.

Зацверджана Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 27.05.2013 № 213.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.05.2013. Нумар рэгістрацыі В-1003.

1004 МВД Департамент оперативно-поисковой деятельности знамямени-4

Флаг: Чырвонае палотнішча з беларускім арнаментам, махрамі, навершам са шнуром і кутасамі. На правым баку – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, на адваротным – эмблема Дэпартамента, зверху – надпіс «ПА ЗАКОНУ І З ГОНАРАМ», унізе – назва Дэпартамента.

Зацверджаны Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 27.05.2013 № 213.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.05.2013. Нумар рэгістрацыі У-1004.

В-1020

Нагрудны знак адзнакі  «Па закону і з гонарам»: Залаты шчыт з выемкамі ў верхня частцы, ззаду якога – залаты шчыт, у цэнтры шчыта – на сінім фоне размешчаны срэбны плашч з чырвоным падбоем, ключ, выгнутыя стрэлы і вока – фокус фотаапарата. Па краі шчыта надпісы: уверсе – «МУС», унізе – «ПА ЗАКОНУ І З ГОНАРАМ». Шчыт абрамлены лаўрова-дубовым вянком серабрыстага колеру.

Зацверджаны Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 27.05.2013 № 213.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.11.2013. Нумар рэгістрацыі В-1020.

В-1429

Нагрудны знак адзнакі «За адзнаку ў службе»: Уяўляе сабой круг серабрыстага колеру, у цэнтры пярэдняга боку (аверс) размешчана эмблема Дэпартамента, якая ўяўляе сабой іспанскі шчыт сіняга колеру з двума выразамі ў верхняй частцы, з аблямоўкай серабрыстага колеру і заклёпкамі залацістага колеру. На шчыце размешчаны расхінуты плашч з падбоем чырвонага колеру, на якім ключ залацістага колеру, вушка якога стылізавана пад вока і фотааб’ектыў серабрыстага колеру. Справа і злева ад ключа размешчаны стрэлы-маланкі залацістага колеру. Шчыт абрамлены лаўрова-дубовым вянком залацістага колеру. У ніжняй частцы вянка – дэвізным стужка з абрэвіятурай «МУС» залацістага колеру. За шчытом – меч рукаяццю ўверх таго ж колеру. Шчыт, меч і вянок размешчаны на васьміпрамянёвай ордэнскай зорцы серабрыстага колеру. Пад эмблемай Па перыметры размешчаны надпіс «ЗА АДЗНАКУ Ў СЛУЖБЕ» серабрыстага колеру.

На адваротным баку нагруднаго знака (рэверс) у цэнтры размешчаны надпіс «ДЭПАРТАМЕНТ ЗАБЕСПЯЧЭННЯ  АПЕРАТЫУНА-ВЫШУКОВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ      МУС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» серабрыстага колеру цвета, ніжэй за які – дубовыя лісты тагож колеру.

Медаль (падвеска) пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з прамавугольнай калодкай колодкой, якая абцягнута муаравай стужкай сіняга колеру з трайной аблямоўкай сіняга, чырвонага і жоўтага колеру па краях. На калодцы прадугледжана мацаванне да адзення ў выглядзе шпількі.

Памеры нагруднаго знака: дыяметр медаля– 32 мм, вышыня калодкі – 46 мм, шырыня калодкі – 30 мм, шырыня палосак аблямоўкі: сіняй – 2,5 мм, чырвонай – 1,5 мм, жоўтай – 1 мм.

Зацверджаны Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 22.05.2018  № 155. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.08.2018. Нумар рэгістрацыі В-1429.