Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

07oborona_emb

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой стылізаваную залацістую выяву эмблемы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, якая размешчана ў цэнтры фігурнага шчыта (барочнага тыпу) чырвонага колеру. Аблямоўка шчыта серабрыстага колеру. Фігурны шчыт размешчаны на фоне ордэнскай зоркі залацістага колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.04.2003 № 163.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.10.2003. Нумар рэгістрацыі А-25.

07oborona_znama

Сцяг: Складаецца з падвойнага палотнішча, дрэўка з навершам і падтокам, шнура з кутасамі і сцягавай стужкі. Палотнішча Сцяга прамавугольнае, даўжынёй 155 см, шырынёй 105 см, вырабляецца з шаўковага сцягавага фаю чырвонага колеру і па краі трох бакоў абшываецца залацістымі махрамі. Па краі боку, якім Сцяг мацуецца да дрэўка, размешчана белая аблямоўка шырынёй 25 см з беларускім нацыянальным арнаментам чырвонага колеру. На правым баку Сцяга у цэнтры чырвонага палотнішча размяшчаецца выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь дыяметрам 45 см. Над гербам паўкругам размяшчаецца надпіс «УЗБРОЕНЫЯ СІЛЫ», пад гербам паралельна ніжняму краю палотнішча – надпіс «РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». На адваротным баку Сцяга у цэнтры чырвонага палотнішча размешчаны геральдычны знак-эмблема Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь дыяметрам 45 см. Над эмблемай паўкругам размяшчаецца надпіс «ЗА НАШУ РАДЗІМУ!». Пад эмблемай паралельна ніжняму краю палотнішча размяшчаецца надпіс «МІНІСТЭРСТВА АБАРОНЫ». Усе надпісы вышываюцца залацістым шоўкам на беларускай мове. Вышыня літар – 10 см. Дрэўка Сцяга драўлянае, круглага сячэння, дыяметрам 4 см, даўжыня 250 см, афарбавана ў цёмна-карычневага колеру, пакрыта лакам і мае на ніжнім канцы падток, на верхнім – наверша залацістага колеру ў выглядзе плоскага праразнога кап’я, пасярэдзіне якога размешчана пяціканцовая зорка. Шнур Сцяга кручаны, вырабляецца з залацістага шоўку. Канцы шнура завяршаюцца сцягавымі кутасамі залацістага колеру. Даўжыня шнура – 250 см. Шнур з кутасамі мацуецца да ніжняй часткі наверша. Сцягавая стужка – шаўковая муаравая стужка ордэна Чырвонага Сцяга СССР. Шырыня стужкі –10 см, даўжыня – 130 см. Стужка мацуецца да ніжняй часткі наверша Сцяга і завязваецца бантам у верхняй частцы.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.11.2000 № 600.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 05.04.2006. Нумар рэгістрацыі А-80.

А-12 (2)

Нагрудны знак «За размініраванне» I ступені МА і МУС Рэспублікі Беларусь:         Шчыт, за якім знаходзяцца два скрыжаваныя мячы. Знізу шчыт абрамлены дзвюма лаўровымі галінкамі. Над шчытом размешчаны Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь. На шчыце знаходзіцца чырвоная кропля крыві з рэльефнай выявай мінамётнай міны. Міна выканана з меднага сплаву. Пад кропляй шчыт і лаўровыя галінкі ахоплівае стужка з надпісам «ЗА РАЗМІНІРАВАННЕ».

Зацверджаны Загадам Міністра абароны і Міністра ўнутраных спраў ад 13.10.1995 № 488/157.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.05.2003. Нумар рэгістрацыі А-12.

А-13

Нагрудны знак «За размініраванне» II ступені МА і МУС Рэспублікі Беларусь:         Шчыт, за якім знаходзяцца два скрыжаваныя мячы. Знізу шчыт абрамлены дзвюма лаўровымі галінкамі. Над шчытом размешчаны Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь. На шчыце знаходзіцца чырвоная кропля крыві з рэльефнай выявай мінамётнай міны. Міна выканана з меднага сплаву. Пад кропляй шчыт і лаўровыя галінкі ахоплівае стужка з надпісам «ЗА РАЗМІНІРАВАННЕ».

Зацверджаны Загадам Міністра абароны і Міністра ўнутраных спраў ад 13.10.1995 № 488/157.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.05.2003. Нумар рэгістрацыі А-13.

А-18

Нагрудны кваліфікацыйны знак «Воін-спартсмен» І ступені: Пяціканцовая зорка з гранёным прамянямі серабрыстага колеру. На зорку накладзены круг з белым эмалевым кантам і надпісам «Воін-спартсмен» (у верхняй частцы) і паўвянок з лаўровыхі дубовых лістоў (у ніжняй частцы). У I ступені знака сярэдзіна круга мае чырвоную эмалевую афарбоўку. У цэнтры знака – выява чалавека, які бяжыць і перасякае фінішную стужку на фоне пакрытай чырвонай эмаллю пяціканцовай зоркі. У ніжняй частцы знака –выява чырвонага шчытка з лічбай «I» у адпаведнасці са ступенню знака.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.03.2003 № 128.  

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.10.2003. Нумар рэгістрацыі А-18.

А-19

Нагрудны кваліфікацыйны знак «Воін-спартсмен» II ступені: Пяціканцовая з гранёным прамянямі зорка серабрыстага колеру. На зорку накладзены круг з белым эмалевым кантам і надпісам «Воін-спартсмен» (у верхняй частцы) і паўвянок з лаўровыхі дубовых лістоў (у ніжняй частцы). У II ступені знака сярэдзіна круга мае сінюю эмалевую афарбоўку. У цэнтры знака – выява чалавека, які бяжыць і перасякае фінішную стужку на фоне пакрытай чырвонай эмаллю пяціканцовай зоркі. У ніжняй частцы знака –выява чырвонага шчытка з лічбай «II» у адпаведнасці са ступенню знака.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.03.2003 № 128.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.10.2003. Нумар рэгістрацыі А-19.

А-87

Нагрудны знак «Доблесть и мастерство»: Срэбны вянок з лаўровых і дубовых лістоў, які абвіты стужкай рубінавага колеру. У цэнтры знака размешчаны грыфон серабрыстага колеру ў спалучэнні са скрыжаванымі нажамі разведчыка. У лапах грыфона знаходзяцца старажытныя шчыт і сякера. У цэнтры шчыта размешчаны кажан чорнага колеру – сімвал ваеннай разведкі. Ніжняя частка знака ўпрыгожана рубінавай стужкай з надпісам «Доблесть и мастерство».

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 11.08.2006 № 30.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.08.2006. Нумар рэгістрацыі А-87.

В-1219

Нагрудны знак «За умацаванне ваеннага супрацоўніцтва»: У крузе залацістага металу размешчана выява зямнога шара, на які накладзена рукапацісканне. Па крузе – надпіс «ЗА УМАЦАВАННЕ ВАЕННАГА СУПРАЦОЎНІЦТВА». На адваротным баку – пяціканцовая чырвоная зорка. Калодка выцягнутая, з чырвонай, зялёнай, белай і сіняй палосамі.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 28.01.2016 № 101.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.01.2017. Нумар рэгістрацыі В-1219.

В-828

Нагрудны знак «Выдатнік баявога дзяжурства»:  Шчыт акруглай формы, у цэнтры якога на фоне контура тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, знаходзяцца выявы асноўных відаў ўзбраення і ваеннай тэхнікі, якія прыцягваюцца да нясення баявога дзяжурства. Уверсе – эмблема Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Па крузе – чырвоная стужка з надпісам «ВЫДАТНІК БАЯВОГА ДЗЯЖУРСТВА».

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 01.02.2010 № 76.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 23.02.2011. Нумар рэгістрацыі В-828.

В-777

Нагрудны знак «Войскі РХБ абароны: 1918–2008»: У варажскім зялёным шчыце размешчаны лащрова-дубовы вянок, на які накладзены чорны шасцівугольнік з жоўта-аранжавым кантам. У полі шасцівугольніка знаходзяцца тры аранжавыя прамяні, якія разыходзяцца. Уверсе – чырвоная пяціканцовая зорка, унізе – чатыры ўзаемаперасечаныя кальцы. Унізе на чырвонай стужцы размешчаны надпіс  «ВОЙСКІ РХБ АБАРОНЫ» і даты «1918» і «2008».

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 11.08.2006 № 640.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 12.10.2009. Нумар рэгістрацыі В-777.

В-987

Памятны нагрудны знак «Вайсковыя зносіны 1918–2013»: Пяціпрамянёвая рыфлёная зорка з сіняй круглай накладкай ў цэнтры. У сярэдзіне круга на чорным фоне размешчана кампазіцыя з зоркі, якара, малатка, разваднога ключа і лаўровага вянка.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 14.02.2013 № 140.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.04.2013. Нумар рэгістрацыі В-987.    

А-93
А-93-реверс

Юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»: На круглым медалю, які выраблены з залацістага металу, размешчаны выявы Кургана славы, Ордэна Перамогі, зверху –  даты «1944», «2004», па ніжнім краі – лаўровы вянок.

Устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.05.2004 № 260.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.06.2008. Нумар рэгістрацыі А-93.

А-94
А-94-реверс

Юбілейны медаль «60 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.»:         На круглым медалі, які выраблены з залацістага металу, размешчаны Ордэн Перамогі і ўнізе – даты  «1945–2005».

Устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.12.2004 № 592.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.06.2008. Нумар рэгістрацыі А-94.

А-95
А-95-реверс

Юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»: У круглым медалі, які выраблены з металу залацістага колеру, размешчана выява чырвонаармейца і афіцэра ў сучаснай форме на фоне пяціканцовай зоркі. Па краях – лаўровы вянок, збоку злева – даты «1918», «2008».

Устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2007 № 678.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.06.2008. Нумар рэгістрацыі А-95.

А-134
А-134-реверс

Юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»: На пярэднім баку медаля круглай формы на фоне цэнтральнага ўвахода ў мемарыяльны комплекс  «Брэсцкая крэпасць-герой» размешчаны Курган славы. Пад абодвума прамянямі зоркі цэнтральнага ўвахода размешчаны даты «1944» і «2009». Унізе – ордэн Айчыннай вайны. На адваротным баку – стужка ордэна Славы, даты «1944» і «2009», і надпіс «65 ГОД ВЫЗВАЛЕННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ». Калодка чырвона-зялёная і колераў стужкі ордэна Славы.

Устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.12.2008 № 670.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.05.2009. Нумар рэгістрацыі А-134.

А-217

Юбілейны медаль «В память 25-летия окончания боевых действий в Афганистане»:         На круглай падвесцы ў цэнтры размешчана чырвоная зорка. У цэнтры – рукапацісканне на блакітным фоне зямнога шара, ніжэй за які ў шчыце размешчаны надпіс «СССР». Зорка абрамлена лаўровым вянком. На ёй – надпіс «АФГАНИСТАН», унізе – «25 ЛЕТ». Пяцівугольная калодка з блакітнымі палоскамі па краям і жоўта-чырвона-жоўтымі пасярэдзіне.

Устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.02.2014 № 60.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.05.2015. Нумар рэгістрацыі А-217.

В-1607 БГМУ_Воен.-мед.фак-т_Э

Эмблема ваенна-медыцынскага факультэта ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»: у цэнтры размешчаны герб факультэта — залаты посах Асклепія, абвіты дзвюма залатымі змеямі галовамі адна да другой, які накладзены на сярэбранаю кнігу, на якой перакрыжаваныя ў касы крыж сярэбранае пяро (злева направа) сярэбраная шабля вастрыём уверх (справа налева), над посахам размешчаны залатыя паходня і крылы. Кампазіцыя абрамлена залатым лаўровым вянком з полем чырвонага колеру. У падножжы вянка на сярэбранай выгнутай стужцы размешчаны надпіс «ВАЕННА-МЕДЫЦЫНСК1 ФАКУЛЬТЭТ» чырвонага колеру, пад стужкай —  абрэвіятура «БДМУ».

Вянок з лістоў лаўра з’яўляецца сімвалам славы, перамогі і вайсковай доблесці.

Чырвоны колер поля вянка — гістарычны прыборны колер ваенна-медыцынскіх службаў Рускай і Савецкай Армій. Ён сведчыць аб пераемнасці традыцый ваенных медыкаў, аб слаўным гістарычным шляху ваенна-медыцынскіх службаў.

Посах Асклепія (Эскулапа) — міжнародны сімвал медыцыны. Дзве змяі, якія абвіваюць посах, сімвалізуюць хваробу і лекаванне.

Крылы над посахам сведчаць аб гатоўнасці заўсёды прыйсці на дапамогу, паходня — сімвал шматвяковага дэвізу медыкаў «Свецячы іншым, згараю сам» (Consumor aliis inserviendo).

Шабля сведчыць аб тым, што навучальная ўстанова з’яўляецца кузняй ваенных кадраў (шабля з’яўлялася абавязковым атрыбутам форменнага адзення афіцэраў Рускай Арміі з часоў Пятра Вялікага), прадаўжальнікаў слаўных традыцый рускага афіцэрства, ад якога, у тым ліку, бярэ пачатак айчынная ваенная медыцына. Вастрыё, накіраванае ўверх, сімвалізуе пастаянную баявую гатоўнасць.

Пяро і кніга — сімвалы вучэння, яны сведчаць пра тое, што дадзеная ўстанова з’яўляецца навучальнай.

Заснавана Загадам Міністра абароны ад 05.10.2020 № 1188.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 09.10.2020. Нумар рэгістрацыі В-1607.

В-1608 БГМУ_Воен.-мед.фак-т_НЗ

Нагрудны знак службовай прыналежнасці да ваенна-медыцынскага факультэта ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»: уяўляе сабой герб факультэта — залаты посах Асклепія, абвіты дзвюма залатымі змеямі галовамі адна да другой, які накладзены на сярэбраную кнігу, на якой перакрыжаваныя ў касы крыж сярэбранае пяро (злева направа) сярэбраная шабля вастрыём уверх (справа налева), над посахам размешчаны залатыя паходня і крылы. Кампазіцыя абрамлена залатым лаўровым вянком з полем чырвонага колеру.

У ніжняй частцы вянка размешчана вырабленая з металу серабрыстага колеру накладка ў выглядзе стужкі з надпісам «ВАЕННА-МЕДЫЦЫНСК1 ФАКУЛЬТЭТ», літары заліты эмаллю чырвонага колеру.

Знак выраблены з латуні метадам штампоўкі. Колькасць састаўных элементаў у знаку — тры. Спосаб злучэння элементаў — клёпкі.

Памер знака: вышыня — 46 мм, шырыня — 42 мм.

Знак мацуецца да адзення з дапамогнац шруба з закруткай.

Вянок з лістоў лаўра з’яўляецца сімвалам славы, перамогі і вайсковай доблесці.

Чырвоны колер поля вянка — гістарычны прыборны колер ваенна-медыцынскіх службаў Рускай і Савецкай армій. Ён сведчыць аб пераемнасці традыцый ваенных медыкаў, аб слаўным гістарычным шляху ваенна-медыцынскіх службаў.

Посах Асклепія (Эскулапа) — міжнародны сімвал медыцыны. Дзве змяі, якія абвіваюць посах, сімвалізуюць хваробу і лекаванне.

Крылы над посахам сведчаць аб гатоўнасці заўсёды прыйсці на дапамогу, паходня — сімвал шматвяковага дэвізу медыкаў «Свецячы іншым, згараю сам» (Consumor aliis inserviendo).

Шабля сведчыць аб тым, што навучальная ўстанова з’яўляецца кузняй ваенных кадраў (шабля з’яўлялася абавязковым атрыбутам форменнага адзення афіцэраў Рускай Арміі з часоў Пятра Вялікага), прадаўжальнікаў слаўных традыцый рускага афіцэрства, ад якога, у тым ліку, бярэ пачатак айчынная ваенная медыцына. Вастрыё, накіраванае ўверх, сімвалізуе пастаянную баявую гатоўнасць.

Пяро і кніга — сімвалы вучэння, сведчаць пра тое, што дадзеная ўстанова з’яўляецца навучальнай.

Заснавана Загадам Міністра абароны ад 05.10.2020 № 1188.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 09.10.2020. Нумар рэгістрацыі В-1608.

В-1609 БГМУ_Воен.мед.фак-т_НЗ об ок.

Нагрудны знак аб заканчэнні ваенна-медыцынскага факультэта ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»: уяўляе сабой ромб, выраблены з металу залацістага колеру. Цэнтр ромба заліты чырвонай эмаллю, аблямоўка ромба заліта белай эмаллю.

У цэнтры ромба размешчана залацістая выява эмблемы ваенна-медыцынскага факультэта, у выглядзе посаха Асклепія, абвітага дзвюма змеямі галовамі адна да другой, які накладзены на перакрыжаваныя ў касы крыж пяро (злева направа) і шаблю вастрыём уверх (справа налева). Над посахам размешчаны крылы і паходня.

У цэнтры ромба размешчаны герб Рэспублікі Беларусь, які выраблены з металу залацістага колеру.

У ніжняй частцы ромба размешчана вырабленая з металу серабрыстага колеру накладка ў выглядзе скрутка з абрэвіятурай «ВМедФ БДМУ», якая заліта эмаллю чырвонага колеру

Нагрудны знак складаецца з трох элементаў: стылізаванай выявы ромба, эмблемы факультэта і герба Рэспублікі Беларусь.

Памер знака: 46х30 мм.

Знак выраблены метадам штампоўкі з латуні маркі Л63М таўшчынёй 2,5 і 2,0 мм.

Мацаванне знака: шруб М3 з закруткай.

Заснаваны Загадам Міністра абароны ад 05.10.2020 № 1188.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 09.10.2020. Нумар рэгістрацыі В-1609.

10_В-1621

Нагрудны знак «Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы Міністэрства абароны»: уяўляе сабой накладзены на прямністую паціканцовую зорку залацістага колеру геральдычны знак – эмблему Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны — пакрыты эмаллю чырвонага колеру картуш з аблямоўкай серабрыстага колеру, на якім размешчаны паходня, меч і лаўровая галінка серабрыстага колеру. Зверху — пакрытая чырвонай эмаллю пяціканцовая гранёная зорка.

Унізе, на дэвізнай стужцы, размешчаны надпіс «ГАЛОЎНАЕ УПРАЎЛЕННЕ ІДЭАЛАГІЧНАЙ ПРАЦЫ».

На адваротным баку знака ўказваецца яго парадкавы нумар.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 08.06.2009 № 453.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 02.12.2020. Нумар рэгістрацыі В-1621.

10_В-1623

Нагрудны знак «62 центральный узел связи Министерства обороны»: уяўляе сабой геральдычны знак – эмблему Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь залацістага колеру, які накладзены на эмблему войскаў сувязі. Кампазіцыя абрамлена авальным лаўрова-дубовым вянком цёмна-серабрыстага колеру, які увянчаны чырвонай пяціканцовай зоркай. Унізе вянка — зямны шар, у падножжы —  дэвізная стужка з надпісам «62 ЦВС МІНІСТЭРСТВА АБАРОНЫ».

Аснова нагруднага знака (авальны вянок) вырабляецца з белага металу. Пяціканцовая зорка пакрыта чырвонай эмаллю, накладны элемент — геральдычны знак – эмблема Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, які накладзены на эмблему войскаў сувязі — з жоўтага металу.

Элементы нагруднага знака злучаны паміж сабой шрубай і гайкай. Да адзення нагрудны знак мацуецца пры дапамозе гайкі.

Памеры нагруднага знака 45х37 мм.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 26.03.2010 № 246.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 02.12.2020. Нумар рэгістрацыі В-1623.

10_В-1628 За боевое дежурство 1 ст.
10_В-1629 За боевое дежурство_2ст.
10_В-1630 За боевое дежурство 3 ст.

Нагрудны знак «За баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне» I, II і III ступені Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь: нагрудны знак мае тры ступені: першую, другую і трэцюю, па форме ўяўляе сабой круг дыяметрам 32 мм, які вырабляецца з металу з пазалотай (I ступень), срэбраннем з частковай пазалотай (II ступень), срэбраннем (III ступень). Краі знака абрамлены борцікам.

На пярэднім баку нагруднага знака змешчанвы барочны картуш з элементамі геральдычнага знака – эмблемы Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны — шчыт, страла, крылы і маланка (на нагрудным знаку I і II ступеняў залацістага колеру, III ступені — серабрыстага колеру). Вакол картуша ўздоўж борціка размешчаны надпіс «За баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне» залацістага колеру (I ступень), серабрыстага колеру (II і III ступені). У ніжняй частцы круга размешчаны вянок з дубовых і лаўровых лістоў залацістага колеру (I ступень), серабрыстага колеру (II і III ступені). На стужцы вянка пазначаны ступені медаля: І, ІІ, ІІІ.

На адваротным баку нагруднага знака ў выяве вянка з дубовых і лаўровых лістоў размешчаны надпіс «Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь»  (вянок залацістага колеру для I і II ступеняў, серабрыстага колеру — для III ступені).

Усе выявы, надпісы і лічбы — рэльефныя.

З дапамогай вушка і кальца круг злучаецца з прамавугольнай калодкай, якая абцягнутй стужкай блакітнага і цёмна-сіняга колераў. Памер клодкі — 17х24 мм (шырыня паласы блакітнага колеру — 7 мм, цёмна-сіняга колеру — 17 мм).

У залежнасці ад ступені ўзнагароджання пасярэдзіне цёмна-сіняй часткі стужкі размешчаны адна, дзве ці тры паласы блакітнага колеру.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 12.04.2012 № 355.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.12.2020. Нумары рэгістрацыі В-1628, В-1629, В-1630.

10_В-1642

Нагрудны знак «300 год інжынерным войскам Рэспублікі Беларусь»: уяўляе сабою складаную шматэлементную кампазіцыю, асноўным элементам якой з’яўляецца накладны авал. Злева і справа авал абрамлены лаўровымі галінкамі, які накладзены на выяву абвітага канатамі якара.

Па знешнім контуры авала выступаючым рэльефам выкананы надпіс «IНЖЫНЕРНЫЯ ВОЙСКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ» і «2001» на белым эмалевым фоне. У цэнтры авала на рыфлёным гарызантальнымі лініямі фоне размешчана цэнтральная кампазіцыя з дзвюх перакрыжаваных гармат, дзвюх сякер, рыдлёўкі, цыркуля і ўмоўнай выявы фартэцыі з надпісам «300 год» на чырвоным эмалевым фоне. У верхняй частцы на перакладзіне якара знаходзіцца ўмоўная геральдычная выява гранаты з трыма язычкамі полымя, якія запоўнены чырвонай эмаллю.

Знак выкананы з металу жоўтага колеру. Выява створана метадам чаканкі рэльефу з наступным таніраваннем і запаўненнем адпаведных участкаў каляровымі эмалямі.

Для мацавання да адзення знак са зваротнага боку мае шрубу і гайку.

Габарытныя памеры знака 50×36 мм.

Зацверджаны Пастанаўленнем Міністэрства абароны ад 29.09.2000 № 22.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.03.2021. Нумар рэгістрацыі В-1642.

В-1757 МО_Глав.воен.инспекция ВС-30 год_НЗ

Памятны нагрудны знак «Галоўная ваенная інспекцыя Узброеных Сіл. 30 год»: уяўляе сабой круг серабрыстага колеру дыяметрам 32 мм. На пярэднім баку знака размешчаны серабрысты варажскі шчыт з бардзюрам і дзевяццю заклёпкамі. У шчыце размешчана эмблема Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Шчыт накладзены на два перакрыжаваныя серабрыстыя мячы лёзамі ўніз, а таксама на фасцыі з францыскай і сцягавым навершам. Цэнтральная эмблема абрамлена дубовым вянком з чырвоным полем. У ніжняй частцы размешчана выгнутая залацістая стужка з датамі «1992-2022» чырвонага колеру.

На адваротным баку знака размяшчаны надпіс надпись «Галоўная ваенная інспекцыя Узброеных Сіл», вышэй – надпіс «30 год». Унізе размешчаны перакрыжаваныя залацістыя лаўровыя галінкі. У верхняй частцы паўкругам размешчаны серабрыстыя надпісы «КАМПЕТЭНТНАСЦЬ», «АБ’ЕКТЫЎНАСЦЬ» і «ЭФЕКТЫЎНАСЦЬ».

Калодка абцягнута зялёна-чырвонай стужкай у металічным абрамленні з беларускім арнаментам у ніжняй частцы.

Памер калодкі 22х27 мм.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 30.07.2021 № 970.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.02.2022. Нумар рэгістрацыі В-1757.

В-1732

Упраўленне ваенных прадстаўніцтваў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

Эмблема: уяўляе сабой размешчаны на фоне дзесяціпрамянёвай зоркі серабрыстага колеру фігурны шчыт чырвонага колеру з залацістым кантам, увянчаны выявай пяціканцовай гранёнай зоркі чырвонага колеру. У шчыце размешчаны цыркуль у пяцівугольніку ў цэнтры шасцярні  – усе серабрыстага колеру.

Дзесяціпрамянёвая зорка з фігурным шчытом сімвалізуе прыналежнасць арганізацыі да ўзбраення Узброеных Сіл.

Шасцярня (прамысловасць, тэхнічны і навуковы прагрэс, індустрыялізацыя, мадэрнізацыя) – сімвалізуе ўдзел Установы ў стварэнні прадукцыі ваеннага прызначэння (даследаванне, распрацоўка, вытворчасць, мадэрнізацыя, рамонт) у прамысловых арганізацыях абароннага сектара эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Пяцівугольнік (знак якасці) – сімвалізуе выкананне арганізацыяй задач па кантролі якасці і прыёмцы прадукцыі ваеннага прызначэння.

Цыркуль (вымяральная прылада) – сімвалізуе тэхнічную аснашчанасць для выканання задач па кантролі якасці пры стварэнні прадукцыі ваеннага прызначэння.

Зацверджана Загадам Міністра абароны ад 15.04.2021 № 450.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.12.2021. Нумар рэгістрацыі В-1732.

В-1733 МО_Упр.воен.представительств

Нагрудны знак службовай прыналежнасці: уяўляе сабой рэльефную выяву эмблемы Установы – у цэнтры дзесяціпрамянёвай зоркі серабрыстага колеру размешчаны накладны шчыт, які заліты эмаллю чырвонага колеру. Шчыт увянчаны выявай зоркі, якая заліта эмаллю чырвонага колеру. Аблямоўка шчыта заліта эмаллю залацістага колеру. У цэнтры фігурнага шчыта размешчана залітая эмаллю серабрыстага колеру шасцярня з упісанымі ў яе пяцівугольнікам і цыркулем.

Дзесяціпрамянёвая зорка з фігурным шчытом сімвалізуе прыналежнасць арганізацыі да ўзбраення Узброеных Сіл.

Шасцярня (прамысловасць, тэхнічны і навуковы прагрэс, індустрыялізацыя, мадэрнізацыя) сімвалізуе ўдзел Установы ў стварэнні прадукцыі ваеннага прызначэння (даследаванне, распрацоўка, вытворчасць, мадэрнізацыя, рамонт) у прамысловых арганізацыях абароннага сектара эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Пяцівугольнік (знак якасці) – сімвалізуе выкананне арганізацыяй задач па кантролі якасці і прыёмцы прадукцыі ваеннага прызначэння.

Цыркуль (вымяральная прылада) – сімвалізуе тэхнічную аснашчанасць для выканання задач па кантролі якасці пры стварэнні прадукцыі ваеннага прызначэння.

На адваротным баку знака ўказваецца яго парадкавы нумар.

Знак выраблены з латуні маркі Л63М. Метад вырабу – штампоўка.

Памер знака па вышыні складае 45 мм, па шырыні – 45 мм.

Мацаванне знака – шруба М3 з закруткай.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 15.04.2021 № 450.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.12.2021. Нумар рэгістрацыі В-1733.