Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь

11sledkom_emb_1

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой шчыт, размешчаны паверх двух перакрыжаваных мячоў серабрыстага колеру, якія скіраваны вастрыямі ўніз. Поле шчыта цёмна-сіняга колеру з аблямоўкай і дванаццаццю заклёпкамі залацістага колеру. У полі шчыта размешчана выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру. Унізе шчыта па аблямоўцы размешчаны надпіс цёмна-сіняга колеру «СЛЕДЧЫ КАМІТЭТ».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.06.2012 № 262 (рэд. ад 02.09.2016).

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 27.06.2012. Нумар рэгістрацыі А-158.

11sledkom_flag

Флаг: Прамавугольнае палотнішча цёмна-сіняга колеру шырынёй 75 сантыметраў, даўжынёй 150 сантыметраў. У цэнтры палотнішча размешчана выява геральдычнага знака-эмблемы Следчага камітэта, роўная па вышыні 2/5 шырыні флага. Флаг Следчага камітэта двухбаковы, сшыўны. На адваротным баку размешчана выява ідэнтычная выяве на правым баку. Дапускаецца выраб флага большага ці меншага памеру з захаваннем суадносін яго шырыні да даўжыні 1:2 і адпаведных прапорцый.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.06.2012 № 262 (рэд. ад 02.09.2016).

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 27.06.2012. Нумар рэгістрацыі А-159.

11sledkom_znama_1

Сцяг: Складаецца з падвойнага палотнішча, дрэўка з навершам і падтокам, шнура з кутасамі. Палотнішча Сцяга прамавугольнае, даўжынёй 155 см, шырынёй 105 см, вырабляецца з шаўковага сцягавага фаю чырвонага колеру і вольнага бакоў. Па краі дрэўкавага боку палотнішча Сцяга размешчана белая аблямоўка шырынёй 20 см з вышытым беларускім нацыянальным арнаментам чырвонага колеру. На правым баку палотнішча Сцяга ў цэнтры размешчана выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь (далей – герб) дыяметрам 45 см. Над выявай герба паралельна яго верхняму боку пасярэдзіне размяшчаецца надпіс «СЛЕДЧЫ КАМІТЭТ», пад выявай герба паралельна ніжняму краю пасярэдзіне – надпіс «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ». На адваротным баку палотнішча Сцяга ў цэнтры размешчаны геральдычны знак- эмблема Следчага камітэта, які ўпісаны ва ўмоўную акружнасць дыяметрам 45 см. Пад ім паралельна ніжняму краю пасярэдзіне размешчаны надпіс «ЗАКОН, СПРАВЯДЛІВАСЦЬ, АЙЧЫНА». Усе надпісы на палотнішча вышываюцца залацістымі шаўковымі ніткамі. Вышыня літар – 10 см. Дрэўка Сцяга драўлянае, круглага сячэння, дыяметрам 4 см, даўжынёй 250 см, афарбавана ў цёмна-карычневы колер, пакрыта лакам і мае на ніжнім канцы падток, на верхнім – наверша залацістага колеру ў выглядзе плоскага праразнога кап’я, пасярэдзіне якога размешчана пяціканцовая зорка. Шнур Сцяга кручаны, з трох пасмаў, вырабляецца з аранжавых і васільковых шаўковых нітак і залацістага метаніту. Даўжыня шнура – 200 см. Канцы шнура завяршаюцца сцягавымі кутасамі залацістага колеру. Шнур з кутасамі мацуецца да ніжняй часткі наверша дрэўка.

Зацверджаны Загадамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.06.2012 № 262 (ред. от 02.09.2016) і ад 08.05.2013 № 218.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.05.2013. Нумар рэгістрацыі А-177.

А-176

Нагрудны знак адзнакі «За заслугі»:    Эмблема Следчага камітэта з лаўровым вянком і сіняй стужкай.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.06.2012 № 262 (рэд. ад 02.09.2016).

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 26.04.2013. Нумар рэгістрацыі А-176.

В-1714

Эмблема цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэхспублікі Беларусь: уяўляе сабой шчыт сіняга колеру з аблямоўкай і заклёпкамі серабрыстага колеру, які размешчаны паверх двух перакрыжаваных мячоў таго ж колеру, скіраваных вастрыямі ўніз.

У полі шчыта размешчана выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. У падножжы шчыта размешчана дэвізная стужка серабрыстага колеру з аблямоўкай залацістага колеру і надпісам «ЦЭНТРАЛЬНЫ АПАРАТ СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» сіняга колеру. Ніжняя частка эмблемы абрамлена галінкамі лаўра залацістага колеру.

У аснове эмблемы ляжыць афіцыйная сімволіка Следчага камітэта Рэхспублікі Беларусь:
– шчыт увасабляе надзейную абарону правоў грамадзян;

– перакрыжаваныя мячы падкрэсліваюць прыналежнасць да праваахоўнай сферы;
– Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь паказвае на дзяржаўную прыналежнасць ведамства;
– лаўр – сімвал працы, заслуг, пераемнасці пакаленняў, вернасці традыцыям.

Эмблема падраздзялення адрозніваецца ад эмблемы Следчага камітэта зменнымі колерамі Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і аблямоўкі шчыта.

Золата ў геральдыцы абазначае сілу і славу. Срэбра – чысціню і сціпласць. Сіні колер – карпаратыўны колер Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Зацверджана Загадам старшыні Следчага камітэта ад 04.12.2020 № 278.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.12.2021. Нумар рэгістрацыі № В-1714.

В-1715

Эмблема ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці: уяўляе сабой шчыт з аблямоўкай і заклёпкамі серабрыстага колеру, які размешчаны паверх двух перакрыжаваных мячоў таго ж колеру, скіраваных вастрыямі ўніз. У полі шчыта размешчаны герб Брэсцкай вобласці, з трансфармацыяй сюжэта ў варажскі шчыт з выемкамі ў верхняй частцы. У падножжы шчыта размешчана дэвізная стужка серабрыстага колеру з аблямоўкай залацістага колеру і надпісам «УПРАЎЛЕННЕ СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА ПА БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ» сіняга колеру. Ніжняя частка эмблемы абрамлена галінкамі лаўра залацістага колеру.

У аснове эмблемы ляжыць афіцыйная сімволіка Следчага камітэта Рэхспублікі Беларусь і герб Брэсцкай вобласці:
– шчыт увасабляе надзейную абарону правоў грамадзян;

– перакрыжаваныя мячы падкрэсліваюць прыналежнасць да праваахоўнай сферы;
– герб Брэсцкай вобласці паказвае на тэрытарыяльную прыналежнасць упраўлення;
– лаўр – сімвал працы, заслуг, пераемнасці пакаленняў, вернасці традыцыям.

Эмблема падраздзялення адрозніваецца ад эмблемы Следчага камітэта зменнымі колерамі аблямоўкі шчыта.

Золата ў геральдыцы абазначае сілу і славу. Срэбра – чысціню і сціпласць. Сіні колер – карпаратыўны колер Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Зацверджана Загадам старшыні Следчага камітэта ад 04.12.2020 № 278.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.12.2021. Нумар рэгістрацыі № В-1715.

В-1716

Эмблема ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці: уяўляе сабой шчыт з аблямоўкай і заклёпкамі серабрыстага колеру, які размешчаны паверх двух перакрыжаваных мячоў таго ж колеру, скіраваных вастрыямі ўніз. У полі шчыта размешчаны герб Віцебскай вобласці, з трансфармацыяй сюжэта ў варажскі шчыт з выемкамі ў верхняй частцы. У падножжы шчыта размешчана дэвізная стужка серабрыстага колеру з аблямоўкай залацістага колеру і надпісам «УПРАЎЛЕННЕ СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА ПА ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ» сіняга колеру. Ніжняя частка эмблемы абрамлена галінкамі лаўра залацістага колеру.

У аснове эмблемы ляжыць афіцыйная сімволіка Следчага камітэта Рэхспублікі Беларусь і герб Віцебскай вобласці:
– шчыт увасабляе надзейную абарону правоў грамадзян;

– перакрыжаваныя мячы падкрэсліваюць прыналежнасць да праваахоўнай сферы;
– герб Віцебскай вобласці паказвае на тэрытарыяльную прыналежнасць упраўлення;
– лаўр – сімвал працы, заслуг, пераемнасці пакаленняў, вернасці традыцыям.

Эмблема падраздзялення адрозніваецца ад эмблемы Следчага камітэта зменнымі колерамі аблямоўкі шчыта.

Золата ў геральдыцы абазначае сілу і славу. Срэбра – чысціню і сціпласць. Сіні колер – карпаратыўны колер Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Зацверджана Загадам старшыні Следчага камітэта ад 04.12.2020 № 278.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.12.2021. Нумар рэгістрацыі № В-1716.

В-1717

Эмблема ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці: уяўляе сабой шчыт з аблямоўкай і заклёпкамі серабрыстага колеру, які размешчаны паверх двух перакрыжаваных мячоў таго ж колеру, скіраваных вастрыямі ўніз. У полі шчыта размешчаны герб Гомельскай вобласці, з трансфармацыяй сюжэта ў варажскі шчыт з выемкамі ў верхняй частцы. У падножжы шчыта размешчана дэвізная стужка серабрыстага колеру з аблямоўкай залацістага колеру і надпісам «УПРАЎЛЕННЕ СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА ПА ГОМЕЛЬСКАЙ ВОБЛАСЦІ» сіняга колеру. Ніжняя частка эмблемы абрамлена галінкамі лаўра залацістага колеру.

У аснове эмблемы ляжыць афіцыйная сімволіка Следчага камітэта Рэхспублікі Беларусь і герб Гомельскай вобласці:
– шчыт увасабляе надзейную абарону правоў грамадзян;

– перакрыжаваныя мячы падкрэсліваюць прыналежнасць да праваахоўнай сферы;
– герб Гомельскай вобласці паказвае на тэрытарыяльную прыналежнасць упраўлення;
– лаўр – сімвал працы, заслуг, пераемнасці пакаленняў, вернасці традыцыям.

Эмблема падраздзялення адрозніваецца ад эмблемы Следчага камітэта зменнымі колерамі аблямоўкі шчыта.

Золата ў геральдыцы абазначае сілу і славу. Срэбра – чысціню і сціпласць. Сіні колер – карпаратыўны колер Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Зацверджана Загадам старшыні Следчага камітэта ад 04.12.2020 № 278.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.12.2021. Нумар рэгістрацыі № В-1717.

1718

Эмблема ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці: уяўляе сабой шчыт з аблямоўкай і заклёпкамі серабрыстага колеру, які размешчаны паверх двух перакрыжаваных мячоў таго ж колеру, скіраваных вастрыямі ўніз. У полі шчыта размешчаны герб Гродзенскай вобласці, з трансфармацыяй сюжэта ў варажскі шчыт з выемкамі ў верхняй частцы. У падножжы шчыта размешчана дэвізная стужка серабрыстага колеру з аблямоўкай залацістага колеру і надпісам «УПРАЎЛЕННЕ СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА ПА ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ» сіняга колеру. Ніжняя частка эмблемы абрамлена галінкамі лаўра залацістага колеру.

У аснове эмблемы ляжыць афіцыйная сімволіка Следчага камітэта Рэхспублікі Беларусь і герб Гродзенскай вобласці:
– шчыт увасабляе надзейную абарону правоў грамадзян;

– перакрыжаваныя мячы падкрэсліваюць прыналежнасць да праваахоўнай сферы;
– герб Гродзенскай вобласці паказвае на тэрытарыяльную прыналежнасць упраўлення;
– лаўр – сімвал працы, заслуг, пераемнасці пакаленняў, вернасці традыцыям.

Эмблема падраздзялення адрозніваецца ад эмблемы Следчага камітэта зменнымі колерамі аблямоўкі шчыта.

Золата ў геральдыцы абазначае сілу і славу. Срэбра – чысціню і сціпласць. Сіні колер – карпаратыўны колер Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Зацверджана Загадам старшыні Следчага камітэта ад 04.12.2020 № 278.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.12.2021. Нумар рэгістрацыі № В-1718.

В-1719

Эмблема ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці: уяўляе сабой шчыт з аблямоўкай і заклёпкамі серабрыстага колеру, які размешчаны паверх двух перакрыжаваных мячоў таго ж колеру, скіраваных вастрыямі ўніз. У полі шчыта размешчаны герб Мінскай вобласці, з трансфармацыяй сюжэта ў варажскі шчыт з выемкамі ў верхняй частцы. У падножжы шчыта размешчана дэвізная стужка серабрыстага колеру з аблямоўкай залацістага колеру і надпісам «УПРАЎЛЕННЕ СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА ПА МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ» сіняга колеру. Ніжняя частка эмблемы абрамлена галінкамі лаўра залацістага колеру.

У аснове эмблемы ляжыць афіцыйная сімволіка Следчага камітэта Рэхспублікі Беларусь і герб Мінскай вобласці:

– шчыт увасабляе надзейную абарону правоў грамадзян;

– перакрыжаваныя мячы падкрэсліваюць прыналежнасць да праваахоўнай сферы;

– герб Мінскай вобласці паказвае на тэрытарыяльную прыналежнасць упраўлення;

– лаўр – сімвал працы, заслуг, пераемнасці пакаленняў, вернасці традыцыям.

Эмблема падраздзялення адрозніваецца ад эмблемы Следчага камітэта зменнымі колерамі аблямоўкі шчыта.

Золата ў геральдыцы абазначае сілу і славу. Срэбра – чысціню і сціпласць. Сіні колер – карпаратыўны колер Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Зацверджана Загадам старшыні Следчага камітэта ад 04.12.2020 № 278.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.12.2021. Нумар рэгістрацыі № В-1719.

В-1720

Эмблема ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці: уяўляе сабой шчыт з аблямоўкай і заклёпкамі серабрыстага колеру, які размешчаны паверх двух перакрыжаваных мячоў таго ж колеру, скіраваных вастрыямі ўніз. У полі шчыта размешчаны герб Магілёўскай вобласці, з трансфармацыяй сюжэта ў варажскі шчыт з выемкамі ў верхняй частцы. У падножжы шчыта размешчана дэвізная стужка серабрыстага колеру з аблямоўкай залацістага колеру і надпісам «УПРАЎЛЕННЕ СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА ПА МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ» сіняга колеру. Ніжняя частка эмблемы абрамлена галінкамі лаўра залацістага колеру.

У аснове эмблемы ляжыць афіцыйная сімволіка Следчага камітэта Рэхспублікі Беларусь і герб Магілёўскай вобласці:

– шчыт увасабляе надзейную абарону правоў грамадзян;

– перакрыжаваныя мячы падкрэсліваюць прыналежнасць да праваахоўнай сферы;

– герб Магілёўскай вобласці паказвае на тэрытарыяльную прыналежнасць упраўлення;

– лаўр – сімвал працы, заслуг, пераемнасці пакаленняў, вернасці традыцыям.

Эмблема падраздзялення адрозніваецца ад эмблемы Следчага камітэта зменнымі колерамі аблямоўкі шчыта.

Золата ў геральдыцы абазначае сілу і славу. Срэбра – чысціню і сціпласць. Сіні колер – карпаратыўны колер Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Зацверджана Загадам старшыні Следчага камітэта ад 04.12.2020 № 278.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.12.2021. Нумар рэгістрацыі № В-1720.

В-1721

Эмблема ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінску: уяўляе сабой шчыт з аблямоўкай і заклёпкамі серабрыстага колеру, які размешчаны паверх двух перакрыжаваных мячоў таго ж колеру, скіраваных вастрыямі ўніз. У полі шчыта размешчаны герб Мінска, з трансфармацыяй сюжэта ў варажскі шчыт з выемкамі ў верхняй частцы. У падножжы шчыта размешчана дэвізная стужка серабрыстага колеру з аблямоўкай залацістага колеру і надпісам «УПРАЎЛЕННЕ СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА ПА Г.МІНСКУ» сіняга колеру. Ніжняя частка эмблемы абрамлена галінкамі лаўра залацістага колеру.

У аснове эмблемы ляжыць афіцыйная сімволіка Следчага камітэта Рэхспублікі Беларусь і асноўныя элементы герба Мінска:

– шчыт увасабляе надзейную абарону правоў грамадзян;

– перакрыжаваныя мячы падкрэсліваюць прыналежнасць да праваахоўнай сферы;

– герб Мінска паказвае на тэрытарыяльную прыналежнасць упраўлення;

– лаўр – сімвал працы, заслуг, пераемнасці пакаленняў, вернасці традыцыям.

Эмблема падраздзялення адрозніваецца ад эмблемы Следчага камітэта зменнымі колерамі аблямоўкі шчыта.

Золата ў геральдыцы абазначае сілу і славу. Срэбра – чысціню і сціпласць. Сіні колер – карпаратыўны колер Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Зацверджана Загадам старшыні Следчага камітэта ад 04.12.2020 № 278.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.12.2021. Нумар рэгістрацыі № В-1721.

В-1722

Эмблема Інстытута Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь: уяўляе сабой шчыт светла-сіняга колеру з аблямоўкай і заклёпкамі серабрыстага колеру, які размешчаны паверх двух перакрыжаваных мячоў таго ж колеру, скіраваных вастрыямі ўніз. Рукаяці мячоў – залацістага колеру. У полі шчыта размешчана выява разгорнутай кнігі серабрыстага колеру з вокладкай сіняга колеру, над кнігай – сонца залацістага колеру. У падножжы шчыта размешчана дэвізная стужка сіняга колеру з аблямоўкай залацістага колеру і надпісам «ІНСТЫТУТ СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА» залацістага колеру. Ніжняя частка эмблемы абрамлена галінкамі лаўра залацістага колеру.

У аснове эмблемы ляжыць афіцыйная сімволіка Следчага камітэта Рэхспублікі Беларусь:

– шчыт увасабляе надзейную абарону правоў грамадзян;

– перакрыжаваныя мячы падкрэсліваюць прыналежнасць да праваахоўнай сферы;

– Сонца і кніга – традыцыйныя сімвалы адукацыі, навучання, навукі; паказвае на тэрытарыяльную прыналежнасць упраўлення;

– лаўр – сімвал працы, заслуг, пераемнасці пакаленняў, вернасці традыцыям.

Золата ў геральдыцы абазначае сілу і славу. Срэбра – чысціню і сціпласць. Сіні колер – карпаратыўны колер Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Зацверджана Загадам старшыні Следчага камітэта ад 04.12.2020 № 278.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.12.2021. Нумар рэгістрацыі № В-1722.

В-1723

Флаг Інстытута Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры пярэдняга і адваротнага бакоў якога размешчана эмблема Інстытута Следчага камітэта. Па ніжнім абрэзе палотнішча размешчана аблямоўка светла-сіняга (васільковага) колеру з суадносінамі 1:10 вышыні палотнішча.

Зацверджаны загадам старшыні Следчага камітэта ад 04.12.2020 № 278.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.12.2021. Нумар рэгістрацыі У-1723