Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і
расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

03gosinsgirem_1

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой выцягнуты па вертыкалі авал белага колеру, у цэнтры якога – шчыт серабрыстага колеру, размешчаны паверх перакрыжаваных якара i мяча серабрыстага колеру, скіраваных вастрыямі ўніз. Шчыт трохвугольны, выцягнуты да нізу, з выразанымі верхнімі вугламі. У цэнтры шчыта знаходзіцца каляровая выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. У ніжняй частцы – авал абрамлены дубовым вянком залацістага колеру, які перавіты ў цэнтры стужкай чырвонага і зялёнага колеру. У верхняй частцы авал аблямаваны стужкай чырвонага і зялёнага колеру, цэнтральны выпуклы выгін якой прыкрывае верхні вугал шчыта, на ўвагнутых выгінах стужкі змешчаны верхняя частка якара і рукаяць мяча. Па перыметры авала ў адзін радок выкананы два надпісы зялёнага колеру «ДЗЯРЖАЎНАЯ IНСПЕКЦЫЯ АХОВЫ ЖЫВЁЛЬНАГА I РАСЛIННАГА СВЕТУ», «РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.03.2009 № 124 (рэд. ад 25.09.2013).

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.12.2011. Нумар рэгістрацыі А-151.

А-152

Нагрудны знак:  У зялёным авале стужка чырвона-зялёнага колеру, пасярэдзіне – шчыт з Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь залацістага колеру, за ім – скрыжаваныя меч і якар, унізе – вянок з дубовых лiстоў, картуш, на якім надпіс «ІНСПЕКТАР» і парадкавы нумар.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.03.2009 № 124 (рэд. ад 25.09.2013).

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.12.2011. Нумар рэгістрацыі А-152.