Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь

01goskontrol_emb

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой залацісты лаўровы вянок, які перавіты стужкамі колераў Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. У верхняй частцы вянка знаходзіцца выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. У цэнтры вянка – сіні шчыт з серабрыстай аблямоўкай і васьмю заклёпкамі срабрыстага колеру, у поле якога размешчаны залацісты надпіс «КАМІТЭТ ДЗЯРЖАЎНАГА КАНТРОЛЮ».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2012 № 328 (рэд. ад 30.01.2015).

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.07.2012. Нумар рэгістрацыі А-163.​

01goskontrol_flag

Сцяг: Складаецца з падвойнага палотнішча, дрэўка, падтока, наверша і шнура з кутасамі. Палотнішча Сцяга прамавугольнае, даўжынёй 175 см, шырынёй 150 см. Вырабляецца з шаўковага сцягавага фаю (аксаміту) чырвонага колеру. Па краях кожнага з бакоў палотнішча маецца аблямоўка шырынёй 20 см. З трох бакоў Сцяг абшываецца залацістымі махрамі, аблямоўка гэтых бакоў палотнішча сіняга колеру. Аблямоўка боку, якім Сцяг мацуецца да дрэўка, белага колеру з вышытым нацыянальным арнаментам чырвонага колеру. На правым баку палотнішча Сцяга у цэнтры размешчаны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь дыяметрам 60 см. Па аблямоўцы верхняга краю размяшчаецца надпіс «КАМІТЭТ», па аблямоўцы ніжняга краю – «ДЗЯРЖАЎНАГА КАНТРОЛЮ». На адваротным баку палотнішча Сцяга у цэнтры размешчаны геральдычны знак-эмблема Камітэта дзяржаўнага кантролю, які ўпісаны ва ўмоўную акружнасць дыяметрам 60 см. Усе надпісы выконваюцца залацістым метанітам на беларускай мове. Вышыня літар – 10 см. Дрэўка Сцяга драўлянае, круглага сячэння, дыяметрам 4 см і даўжынёй 3 м, афарбавана ў цёмна-карычневы колер, лакіраванае, на ніжнім канцы мае падток, на верхнім – залацістае наверша ў выглядзе плоскага праразнога кап’я, пасярэдзіне якога размешчана пяціканцовая зорка. Шнур Сцяга кручаны, з трох пасмаў, вырабляецца з аранжавага і сіняга шоўку і залацістага метаніту. Даўжыня шнура – 200 см. Канцы шнура завяршаюцца сцягавымі кутасамі залацістага колеру. Шнур з кутасамі мацуецца да ніжняй часткі наверша.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2012 № 328 (рэд. ад 30.01.2015).

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.07.2012. Нумар рэгістрацыі А-164.

А-44

Нагрудны знак «За добрасумленную працу»: Шчыт з металу залацістага колеру. У цэнтры яго знаходзіцца пакрыты эмаллю сіняга колеру шчыт з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь дыяметрам 19 мм, якая выканана з металу залацістага колеру, вакол – пакрытая эмаллю белага колеру акружнасць, з надпісам «КАМІТЭТ ДЗЯРЖАЎНАГА КАНТРОЛЮ». Верхнія вуглы шчытоў скошаны. У ніжняй частцы шчытоў знаходзяцца дзве перакрыжаваныя дубовыя галіны, паверх якімі размяшчаецца пакрытая эмаллю сіняга колеру выгнутая стужка з надпісам «ЗА ДОБРАСУМЛЕННУЮ ПРАЦУ». Усе малюнкі і надпісы выкананы рэльефам, які выступае.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.05.2004 № 233.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 16.12.2004. Нумар рэгістрацыі А-44.

В-1355

Нагрудны знак «XXV год органам фінансавых раследванняў»: Круглы медальён залацістага металу. На пярэднім баку на васьміканцовай ордэнскай зорцы размешчаны фігурны шчыт з аблямоўкай і заклёпкамі. У цэнтры шчыта – перакрыжаваныя мячы рукаяцямі ўверх, паміж імі – жазло Меркурыя. Над шчытом – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь. Шчыт абрамлены лаўровым вянком. Калодка прамавугольная, зялёнага колеру, з блакітнымі лініямі па краях.

Зацверджаны Загадам Старшыні КДК ад 05.10.2016 № 4-офр.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.08.2017. Нумар рэгістрацыі В-1355.

А-295

Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кантролю Беларуси»: вырабляецца з металу серабрыстага колеру i мае форму круга дыяметрам 33 мм.

На пярэднім баку медаля на фоне промняў, якія радыяльна разыходзяцца ад цэнтра, размешчаны барочны шчыт залацістага колеру з аблямоўкай i васьмю заклёпкамі. Унутры шчыта ў ззянні залацістага колеру змешчана выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру. У ніжняй частцы медаля па акружнасці вонкавага краю размешчана стужка з надпісам «100 ГОД», у верхняй – «ОРГАНАМ ДЗЯРЖАЎНАГА КАНТРОЛЮ БЕЛАРУСІ».

У цэнтры адваротнага боку медаля ў пяць радкоў размешчаны надпіс «КАМІТЭТ ДЗЯРЖАЎНАГА КАНТРОЛЮ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», які абрамлены залатым вянком.

Усе элементы чаканяцца высокім рэльефам з наступным гальванічным пакрыццём адпаведных колераў. Kpai медаля аблямаваны борцікам.

Медаль пры дапамозе вушка i кальца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай сіняга колеру шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі размешчаны тры падоўжныя палоскі шырынёй 2 мм кожная: адна у цэнтры – зялёнага колеру i дзве па баках ад яе адлегласці ў 1 мм – чырвонага колеру. Краі стужкі абведзены дзвюма падоўжаннымі палоскамі зяленага і чырвонага колераў шырынёй 2 мм кожная.

На адваротным баку калодкі знаходзіцца шпілька для мацавання юбілейнага медаля да адзення.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.07.2019  № 2558.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.11.2021.  Нумар рэгістрацыі № А-295.