Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза
работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці

В-1268

Нагрудны знак: Кампазіцыя, у цэнтры якой размешчаны шасцівугольнік. У цэнтры на сінім фоне размешчаны  рэктыфікацыйная калона, шахтавы капёр з адваламі пароды і колба. Над імі – надпіс  «БЕЛХІМ». Выява абрамлена коласам (злева) і шынай (справа). Ніжэй размешчаны надпіс  «МИНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛХИМПРОФСОЮЗА», над якім – дзве перакрыжаваныя лаўровыя галінкі. Калодка прамавугольная, у цэнтры яе размешчана паласа серабрыстага колеру з беларускім арнаментам.  

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 27.03.2017. Нумар рэгістрацыі В-1268.