Беларускі прафсаюз работнікаў хімічнай,
горнай і нафтавай галін прамысловасці

265 Белхим

Эмблема: Выцягнуты па гарызанталі круг, абрамлены жоўтым коласам (злева) і чорна-белай шынай (справа). У цэнтры размешчаны рэктыфікацыйная калона і шахтавы капёр з адваламі пароды шэрага колеру, на іх, у цэнтры, накладзена блакітная колба. Зверху размешчаны надпісы «БЕЛ» (чырвона-зялёнага колеру) і «ХІМпрафсаюз» (чорнага колеру).

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.09.2003. Нумар рэгістрацыі В-265.

В-1394

Нагрудны знак «Лучший наставник»: Пяцівугольнік залацістага колеру з падвойнай аблямоўкай сіняга і залацістага колеру, у цэнтры якога размешчаны круг сіняга колеру, у якім змешчана эмблема прафсаюза залацістага колеру. На верхніх гранях аблямоўкі размешчаны беларускі арнамент залацістага колеру, на бакавых гранях – лаўровыя галінкі, на ніжняй – надпіс «ЛУЧШИЙ НАСТАВНИК». 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.02.2018. Нумар рэгістрацыі В-1394.