Беларускі прафсаюз работнікаў будаўніцтва
і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў

612

Эмблема: У блакітным крузе размешчаны абрамлены белай паласой зялёны контур Рэспублікі Беларусь, на які накладзена выява будаўнічага крана. Яго вертыкальная частка выканана ў выглядзе беларускага арнаменту, які абапіраецца на цэглу блакітнага колеру. Па крузе размешчана назва прафсаюза.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.04.2007. Нумар рэгістрацыі В-612.

613

Флаг: Прамавугольнае белае палотнішча, з левага боку якога размешчана эмблема прафсаюза.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 3.04.2007. Нумар рэгістрацыі В-613

В-698 (2)

Нагрудны знак: Круг залацістага колеру, у цэнтры якога размешчаны аблямаваны серабрыстым колерам зялёны контур Рэспублікі Беларусь, на якім змешчаны стылізаваны будаўнічы кран, павернуты налева. Вертыкальная апора крана выканана ў выглядзе арнаменту Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру на чырвоным фоне. У ніжняй частцы эмблемы размешчаны 6 фігур ў выглядзе прамавугольнікаў серабрыстага колеру, якія абапіраюцца на фігуру ў выглядзе падоўжанага прамавугольніка залацістага колеру. Па вонкавым контуры круга эмблемы на сінім фоне размешчаны надпіс  «БЕЛАРУСКІ ПРАФСАЮЗ РАБОТНІКАКЎ БУДАЎНІЦТВА І ПРАМЫСЛОВАСЦІ БУДАЎНІЧЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ» залацістага колеру.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.09.2008. Нумар рэгістрацыі В-698.