Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання

1217

Эмблема: Круг, падзелены на чатыры часткі. У верхняй левай і ніжняй правай – часткі зямнога шара.  У ніжняй левай – папярочны распіл бервяна, у верхняй правай – сегмент дыска цыркулярнай пілы. У цэнтры размешчана выява яліны. Па крузе – назва прафсаюза.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.01.2017. Нумар рэгістрацыі В-1217.

1218

Флаг: Прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру, у цэнтры правага боку якога размешчана эмблема прафсаюза.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 23.11.2016. Нумар рэгістрацыі В-1218.