Беларускі прафсаюз работнікаў Узброеных Сіл,
органаў пагранічнай службы, Міністэрства па надзвычайных
сітуацыях і іншых органаў бяспекі

1026

Эмблема: Акантаваная жоўтым колерам чырвоная зорка, на якую накладзены чорны прамавугольнік з абрэвіятурай «БПС». Ніжэй размешчаны надпіс  «РАБОТНІКАЎ УС, ОПС, МНС».

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.12.2013. Нумар рэгістрацыі В-1026.

1-27

Флаг: Прамавугольнае палотнішча, падзеленае на дзве гарызантальныя паласы сіняга і зялёнага колеру, у цэнтры палотнішча размешчана эмблема прафсаюза.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.12.2013. Нумар рэгістрацыі В-1027.

В-1044

Нагрудны знак адзнакі «За социальное партнерство»: Круг залацістага колеру, на якім на фоне зубчастай разеткі залацістага колеру размешчана эмблема прафсаюза. У верхняй частцы знака па крузе размешчаны надпіс «ЗА СОЦИАЛЬНОЕ ПАРТНЕРСТВО». У ніжняй частцы знака размешчана гірлянда з дубовых лістоў. Калодка сіне-зялёнага колеру мае прамавугольную форму, завяршаецца залатой выгнутай стужкай.  

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 29.05.2014. Нумар рэгістрацыі В-1044.