Партыя «Справядлівы свет»

16_1
В-1078

Партыя «Справядлівы свет» была створана ў 1991 г.

Эмблема: Уяўляе сабой стылізаваную белую літару «С», якая ўпісана ў кантрасны квадрат чырвонага колеру. Сілуэт літары «С» з левага краю мае завостраны элемент, які выступае і нагадвае галаву птушкі. Унутры сілуэта, бліжэй да правага краю, тонкая паласа, якая падзяляе яго па вертыкалі на дзве няроўныя часткі. «С» –пачатковая літара словазлучэння «Справядлівы свет». Раздзяляльная дугападобная паласа паказвае на падваенне літары і надае знаку дадатковую дынаміку. Сваёй формай літара «С» нагадвае птушку – белага голуба. Птушка традыцыйна сімвалізуе імкненне да дасканаласці, свабоды і шчасце. Белая птушка – сімвал чысціні, бязгрэшнай душы, сонечнага святла. Белы голуб – сімвал дасканаласці, парадку і стабільнасці, старажытны сімвал зямлі і светабудовы. Квадрат звязаны з лічбай чатыры, якая сімвалізуе такія паняцці, як парадак, роўнасць, ісціна, справядлівасць, мудрасць, гонар і шчырасць. У спалучэнні з элементам круга (стылізаваная літара «О», якая адлюстроўвае ідэі адзінства супрацьлегласцей, гармоніі, разумнага, разлічанага руху. 

Зацверджана XVI пазачарговым з’ездам партыі 05.08.2012. 

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.02.2013. Нумар рэгістарцыі В-968.

Флаг: Чырвонае палотнішча, у цэнтры якога размешчана назва партыі – «СПРАВЕДЛИВЫЙ МИР». 

Зацверджаны XVII з’ездам партыі 01.02.2014. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 02.12.2014 г. Нумар рэгістарцыі В-1078.