Беларуская партыя «Зялёныя»

14
15

Беларуская партыя «Зялёныя» створана ў 1994 г.

Эмблема: Уяўляе сабой кампазіцыю з акружнасці з зялёным контурам, у якой размешчана схематычная выява жабы зялёнага колеру. Кампазіцыя размяшчаецца ў белым полі. Эмблема сімвалізуе неабходнасць выбару шляху ўстойлівага развіцця чалавецтва як умовы для даўгалецця і паўнавартаснага жыцця ў сацыяльна і экалагічна здаровым асяроддзі. Сімвалічная выява жабы з’яўляецца напамінам пра ўнікальную экасістэму беларускіх балот, якія з’яўляюцца лёгкімі Еўропы. Таксама элементы зялёнага колеру непасрэдна звязаны з назвай Беларускай партыі «Зялёныя». 

Зацверджана Рашэннем Цэнтральнага савета партыі: пратакол ад 28.01 2012 № 2/2012. 

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 29.03.2012. Нумар рэгістарцыі В-924.

Флаг: Зялёнае палотнішча, на якім размешчана эмблема партыі. 

Зацверджаны Рашэннем Цэнтральнага савета партыі: пратакол ад 28.01 2012 № 2/2012. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 29.03.2012. Нумар рэгістарцыі В-925.