Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці

11
12

Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці існуе з 1993 г.

Эмблема: Уяўляе сабой квадрат чырвонага колеру, у цэнтры якога размешчана выява сонца, абмаляваная злева дубовай галінкай, справа – каласамі пшаніцы, паміж якімі вертыкальна размешчаны фрагмент арнаменту Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. У цэнтры сонца размешчана выява тэрыторыі Рэспублікі Беларусь зялёнага колеру з залатымі літарамі абрэвіятуры «РПТС». У ніжняй частцы эмблемы па акружнасці размешчана поўная назва партыі. Квадрат сімвалізуе маналітнасць партыйных шэрагаў РППС, пераемнасць працоўных дасягненняў, гераічных традыцый беларускага народа. Тэрыторыя Рэспублікі Беларусь, абрэвіятура і нацыянальны арнамент падкрэсліваюць прыналежнасць да партыі, раскрываюць яе назву. Сонца, дубовая галіна і хлебныя каласы сугучныя праграмным мэтам партыі – праца, моцная дзяржава, справядлівасць. 

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 12.01.2007. Нумар рэгістарцыі В-591.

Флаг: Чырвонае палотнішча, на якім размешчана эмблема партыі. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 12.01.2007. Нумар рэгістарцыі В-592.

593 РПТС нз

Узнагародны нагрудны знак «Ветеран»: Уяўляе сабой апраўлены залатым вянком круг чырвонага колеру, у цэнтры якога размешчана эмблема партыі. Знак мацуецца на прамавугольнай калодцы чырвона-зялёнага колеру з надпісам «ВЕТЕРАН» залацістага колеру. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 12.01.2007. Нумар рэгістарцыі В-593.