Аб’яднаная грамадзянская партыя

01_1
02

Аб’яднаная грамадзянская партыя створана ў 1995 годзе шляхам аб’яднання дзвюх партый – Аб’яднанай дэмакратычнай і Грамадзянскай. Эмблема і флаг АГП, якія былі першапачаткова зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі 28 лістапада 1995 года, уяўляюць сабой выяву каня чорнага колеру на эмблеме і чырвонага на флагу (на белым палотнішчы), які спакойна ідзе. У цяперашні час у якасці эмблемы часцей выкарыстоўваецца выява каня чырвонага колеру.

Эмблема: У белым авале сілуэт чорнага каня. 

Пасведчанне аб рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі ад 26.11.1995 № 0248. 

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 26.08.2003. Нумар рэгістарцыі В-220.

Флаг: На белым палотнішчы сілуэт чырвонага каня. 

Пасведчанне аб рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі ад 26.11.1995 № 0250.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 26.08.2003. Нумар рэгістарцыі В-221.