Беларускі дзяржаўны
ўніверсітэт культуры і мастацтваў

герб геральдика

Геральдычны сімвал – эмблема Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў уяўляе сабой сярэбраны французскі шчыт. У цэнтры – пурпурны круг (стаўленне дыяметра круга да шырыні шчыта 2:3), у якім у срэбным крузе стылізаваная выява срэбнай Птушкі, павернутай у правы геральдычны бок з нацыянальным арнаментам. Вакол сімвала пурпурнымі літарамі напісана назва ўстановы адукацыі.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.06.2025. Нумар рэгістрацыі В-2003.

Зацверджаны загадам рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў ад 08.04.2025 № 67.

флаг 2 геральдика

Геральдычны сімвал – сцяг Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча (суадносіны бакоў 1:2) пурпурнага колеру. У цэнтры вонкавага боку палатна-выява геральдычнага сімвала-эмблемы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.06.2025. Нумар рэгістрацыі В-2004.

Зацверджаны загадам рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў ад 08.04.2025 № 67.