Беларускі навукова-даследчы інстытут
дакументазнаўства і архіўнай справы

Эмблема: уяўляе сабою прамавугольнік памерам 60 мм на 120 мм блакітнага колеру.
У цэнтры размешчаны авал белага колеру, у якім знаходзіцца абрэвіятура назвы ўстановы «БелНИИДАД», колер – карычневы з градыентам.
На загалоўнай літары “Б” змяшчаецца квадратная акадэмічная шапачка чорнага колеру з беларускім арнаментам у ніжняй частцы і пэндзлем залатога колеру.
Блакітны колер прамавугольніка сімвалізуе сумленнасць, вернасць, бездакорнасць, чысціню і сталасць (стабільнасць), што характэрна для архіўнай галіны, а таксама розум, неабходны для навуковай працы.
Авал характарызуе вечнасць, бясконцасць (функцыя архіваў як сховішчаў дакументаў), дасканаласць, завершанасць (мэта дзейнасці навукова-даследчага інстытута) і супольнасць (калектыў вучоных).
Белы колер характарызуе чысціню намераў, засяроджанасць (неабходная ўмова эфектыўнай працы навукоўца) і інтэлігентнасць – характарыстыку навукоўцаў як сацыяльнай групы.
Карычневы колер характарызуе грунтоўнасць, устойлівасць і стабільнасць; градыент закліканы ўхіліць наяўныя негатыўныя элементы ў трактоўцы дадзенага колеру, а таксама сімвалізаваць колер архіўных рукапісаў.
Квадратная акадэмічная шапачка чорнага колеру ёсць універсальны сімвал устаноў вышэйшай адукацыі і акадэмічных інстытутаў.
Залаты пэндзаль на квадратнай акадэмічнай шапачцы традыцыйна зарэзерваваны для носьбітаў доктарскай мантыі, гэта значыць не проста выпускнікоў вышэйшай навучальнай установы, але ўжо дыпламаваных вучоных.
Арнамент на квадратнай акадэмічнай шапачцы сімвалізуе прыналежнасць да Рэспублікі Беларусь.
Зацверджана Загадам дырэктара інстытута ад 27.08.2024 № 10.
Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.12.2024. Нумар рэгістрацыі В-1962.

Флаг: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру шырынёй 75 сантыметраў, даўжынёй 150 сантыметраў. У цэнтры палотнішча размешчана выява эмблемы, роўная па вышыні дзвюм пятым шырыні флага. Флаг БелНДІДАД двухбаковы, сшыўны. На адваротным яго баку маецца відарыс, ідэнтычны асабовы.
Дапушчаецца выраб сцяга большага ці меншага памеру з захаваннем суадносін яго шырыні да даўжыні 1:2 і адпаведных прапорцый.
Зацверджан Загадам дырэктара інстытута ад 27.08.2024 № 10.
Зарэгістрыраван ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.12.2024. Нумар рэгістрацыі В-1963.