Нагрудны знак “Дзяржаўная служба”:
Нагрудны знак дзяржаўнага служачага Рэспублікі Беларусь «Дзяржаўная служба» (далей – нагрудны знак) выкананы ў выглядзе Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь (далей – сцяг), які лунае на дрэўку з навершам.
Сцяг зверху, справа і знізу абрамлены бахрамой залацістага колеру. На чырвонай паласе сцяга – надпіс у два радкі «Дзяржаўная служба», дзе літара «Д» – загалоўная. У ніжняй частцы сцяга каля дрэўка размешчана лаўровая галіна з пяці лістоў.
Нагрудны знак вырабляецца з латуні залацістага колеру метадам чаканкі. Нагрудны знак запоўнены ювелірнай эмаллю чырвонага, зялёнага і белага колераў. Чырвоны і зялёны колеры эмалі плаўна пераходзяць ад цёмнага тону да светлага. На белае поле нагруднага знака нанесены фрагмент беларускага нацыянальнага арнаменту.
Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню з мацаваннем да адзення ў выглядзе дзвюх цанг з заціскам.
Вышыня нагруднага знака – 21 мм, шырыня – 31 мм.
Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.02.2023 № 41.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 13.02.2025. Нумар рэгістрацыі A-320.