Нагрудны знак: уяўляе сабой круг сіняга колеру дыяметрам 26 мм з падвойнай аблямоўкай залацістага і сіняга колераў, у цэнтры якога размешчана выява пугача з распацёртымі крыламі і пёравай ручкай серабрыстага колеру ў лапах. Пад пугачом размешчаны стосік кніг са старонкамі серабрыстага колеру і вокладкамі чырвонага колеру. Па акружнасці – лаўровыя галінкі залацістага колеру, паверх якіх размешчана дэвізная стужка з акантоўкай залацістага колеру і надпісам «БОЛЬШАЯ ДРУЖБА» таго ж колеру.
Нагурдны знак мацуецца да адзення пры дапамозе цангавага заціска.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 13.06.2022. Нумар рэгістрацыі В-1812.