Эмблема: уяўляе сабой круг белага колеру, з патройнай аблямоўкай залацістага, белага і залацістага колераў, на якім размешчана страла-маланка залацістага колеру. У левай частцы круга намалявана полымя сіняга колеру, верхняя левая частка якога — чырвонага колеру. Пад эмблемай размешчаны надпіс «ДЗЯРЖЭНЕРГАГАЗНАГЛЯД» залацістага колеру. Дапускаецца варыянты эмблемы залацістага колеру, а таксама ў чорна-белы, аднакаляровы і аб’ёмны. Дапускаецца варыянт эмблемы з поўным найменнем «ДЗЯРЖАЎНЫ ЭНЕРГЕТЫЧНЫ I ГАЗАВЫ НАЗДОР», размешчаным па крузе або ніжэй за эмблему, а таксама варыянт з надпісам на рускай мове «ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ЭНЕРГЕТИЧЕСКИЙ И ГАЗОВЫЙ НАДЗОР».
Аснова эмблемы адлюстроўвае галоўныя напрамкі дзейнасці ўстановы: ажыццяўленне энергетычнага і газавага нагляду ў Рэспубліцы Беларусь. Полымя блакітнага колеру сімвалізуе «блакітнае паліва» — газ, чырвоны колер полымя тоесны полымю газавай паходні, маланка — традыцыйны элемент сімволікі электраэнергетыкі, а таксама кантрольна-нагляднай дзейнасці, аператыўнасці, выява круга сімвалізуе трубу газаправода. Назву дзяржаўнай установы раскрывае надпіс на эмблеме «ДЗЯРЖЭНЕРГАГАЗНАГЛЯД». Залацісты колер сімвалізуе моц, досвед, заслугі і слаўныя традыцыі галіны.
Заснавана Загадам Генеральнага дырэктара ад 23.07.2021 № 108.
Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.08.2021. Нумар рэгістрацыі В-1694.