Беларуская дзяржаўная ордэнаў
Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга
сельскагаспадарчая акадэмія

В-1595 Горковская сх академия_БЭ

Вялікая эмблема: уяўляе сабой французскі шчыт, у зялёным полі якога на чорным падножжы пасаджаны тры залатыя каласы. Падножжа мае выгляд патройнай гары, якая ўвянчана срэбнай шасцярнёй. Пасярэдзіне падножжа размешчаны срэбны чатырохчасткавы ромб з кропкамі ў цэнтры. Над гербам у якасці геральдычнай кароны размещчана срэбная разгорнутая кніга.  Над кнігай — дэвізная стужка з надпісам «БЕЛАРУСКАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ». Шчытатрымальнікі прадстаўлены дзвюма фігурамі людзей на падножжы натуральнага колеру. Справа — жанчына з залатым снапом злакавых, злева — мужчына з папкай для папер. У цэнтральнай частцы падножжа размешчаны залаты медаль з выявай сахі і надпісам «Отъ Горыгорецкаго земледельческаго института». Функцыю клейнода, намёта і ніжняй часткі мантыі выконвае арнамент зялёнага колеру расліннай канфігурацыі.

Зацверджана пастанаўленнем пасяджэння Савета акадэміі ад 30.06.2020 № 11.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.08.2020. Нумар рэгістрацыі В-1595.

В-1596 Горьковская сх академия_МЭ

Эмблема: уяўляе сабой французскі шчыт, у зялёным полі якога на чорным падножжы пасаджаны тры залатыя каласы. Падножжа мае выгляд патройнай гары, якая ўвянчана срэбнай шасцярнёй. Пасярэдзіне падножжа размешчаны срэбны чатырохчасткавы ромб з кропкамі ў цэнтры.

Зацверджана пастанаўленнем пасяджэння Савета акадэміі ад 30.06.2020 № 11.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.08.2020. Нумар рэгістрацыі У-1596.

В-1597 Горьковская сх академия_Ф

Флаг: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру з суадносінамі бакоў 2:2, у цэнтры пярэдняга боку якога размешчана эмблема акадэміі. У ніжняй частцы палотнішча праходзіць гарызантальная паласа жоўтага колеру ў выглядзе беларускага арнаменту.

Зацверджаны пастанаўленнем паседжання Савета акадэміі ад 30.06.2020 № 11.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.08.2020. Нумар рэгістрацыі В-1597.