Беларускі цяжкаатлетычны саюз

В-1591 Бел.тяжелоатлет.союз_Э

Эмблема: уяўляе сабой выяву спартсмена-цяжкаатлета з узнятай над галавой штангай. Выява стылізавана пад Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь і складаецца з асобных сегментаў чырвонага і зялёнага колераў. Ніжэй за выяву — абрэвіятура «БТС» шэрага колеру.

Дапускаецца варыянт эмблемы ў чорна-белым, каляровым і аб’ёмным варыянтах, а таксама з англамоўным напісаннем — ВWU.

Выява спартсмена-штангіста, які ажыццяўляе адно з базавых цяжкаатлетычных практыкаванняў — традыцыйны выяўленчы элемент сімволікі цяжкай атлетыкі. Сегменты, якія складаюць эмблему, падкрэсліваюць прыналежнасць да цяжкай атлетыкі як віду спорту і да Рэспублікі Беларусь.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.07.2020. Нумар рэгістрацыі В-1591.