Міжнародная грамадская дабрачынная арганізацыя «Жыццю –Так» Эмблема: У крузе размешчаны эмбрыён, уверсе – назва арганізацыі, унізе – надпіс «Эмбрион – уже человек».Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.04.2004. Нумар рэгістрацыі В-383. Малая эмблема: Па крузе размешчана назва арганізацыі, у цэнтры – вінаградная гронка. Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.04.2004. Нумар рэгістрацыі В-384.