Беларуская федэрацыя валейбола

В-1600 Бел.федерация волейбола_Э

Эмблема: ўяўляе сабой стылізаваную выяву мяча, якая складаецца з асобных сегментаў белага, чырвонага і зялёнага колераў. Справа ад выявы — абрэвіятура «БФВ» і надпіс «БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ВОЛЕЙБОЛА» чорнага колеру.

Дапускаецца варыянт з напісаннем па акружнасці «БЕЛАРУСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ ВАЛЕЙБОЛА» чорнага колеру. Таксама дапускаюцца чорна-белы, каляровы і аб’ёмны варыянты эмблемы з надпісамі на беларускай мове «БЕЛАРУСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ ВАЛЕЙБОЛА» і на англійскай— BVF BELARUS VOLLEYBAL FEDERATION.

Выява мяча — традыцыйны выяўленчы элемент сімволікі валейбола. Сегменты, якія складаюць эмблему адпавядаюць сучаснаму крою паверхні мяча. Стыль выявы надае мячу дынаміку палёту, асацыіруючыся з трапяткім полотнішчам беларускага флага і падкрэсліваючы прыналежнасць федэрацыі да Рэспублікі Беларусь.

Выкарыстанне колераў і арнаменту Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, або яго стылізацыя, шырока прымяняецца ў афіцыйнай спартыўнай эмблематыцы для ідэнтыфікацыі адпаведных аб’яднанняў і іх прыналежнасці да Беларусі. Стылізаваныя выявы элементаў, якія складаюць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь, размешчаны на эмблемах РДГА «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», РГА «Беларуская федэрацыя стральбы з лука», РГА «Беларуская федэрацыя пляжнага футбола» і інш.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.08.2020. Нумар рэгістрацыі В-1600.

В-1601 Бел.федерация волейбола_Ф

Флаг: уяўляе сабой палотнишча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры пярэдняга і адваротнага бакоў палотнішча размешчана эмблема федэрацыі, ніжэй —  надпіс «БЕЛАРУСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ ВАЛЕЙБОЛА» чорнага колеру.

Дапускаецца варыянт флага з надпісам на беларускай мове «БЕЛАРУСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ ВАЛЕЙБОЛА», а таксама з англамоўным напісаннем — BVF BELARUS VOLLEYBAL FEDERATION.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.08.2020. Нумар рэгістрацыі В-1601.