Знак адзнакі «За заслуги перед Полоцком»: У крузе сіняга колеру размешчана выява Сафійскага сабора, круг абрамлены лаўровым вянком і чырвонай стужкай з надпісам «ЗА ЗАСЛУГИ ПЕРЕД ПОЛОЦКОМ». Калодка ў выглядзе сіняй стужкі з гербам горада ў сярэдняй частцы.
Зацверджаны Рашэннем Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 20.06.2007 № 24.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 29.12.2008. Нумар рэгістрацыі В-722.