Сцяг: Сцяг дзяржаўнай установы “Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі” ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча ізумрудна-зялёнага колеру з градыентам ад цёмнага да светлага знізу ўверх з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры пярэдняга і адваротнага боку палотнішча роўнааддалена ад левай і правай мяжы, верхняй і ніжняй мяжы размешчана эмблема дзяржаўнай установы “Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі” ізумрудна-зялёнага колеру.
Ізумрудна-зялёны колер сцяга сімвалізуе стабільнасць, росквіт і паслядоўнасць.
Зацверджаны Загадам дырэктара архіва ад 02.059.2024 № 22.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.12.2024. Нумар рэгістрацыі В-1957.