Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў

В-1253_Ф

Флаг: Белае палотнішча, у цэнтры якога размешчана эмблема арганізацы.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.02.2017. Нумар рэгістрацыі В-1253.

В-1913 Белкоопсоюз_НЗ_30 гадоў
В-1914 Белкоопсоюз_НЗ 40 гадоў
В-1915 Белкоопсоюз_НЗ50 гадоў

Нагрудныя знакі «30 гадоў працоўнай дзейнасці ў спажывецкай кааперацыі», «40 гадоў працоўнай дзейнасці ў спажывецкай кааперацыі», «50 гадоў працоўнай дзейнасці ў спажывецкай кааперацыі»: выкананы з металу бронзавага, серабрыстага і залацістага колераў адпаведна.

Нагруды знак уяўляе сабой васьміканцовую ордэнскую зорку, у цэнтры якой размешчаны геральдычны знак-эмблема Белкаапсаюза. У верхняй частцы геральдычнага знака-эмблемы размешчаны даты «30 гадоў», «40 гадоў», «50 гадоў», якія адпавядаюь колеру знака, у ніжняй частцы – надпіс «БЕЛКААПСАЮЗ», пакрыты гарачай эмаллю чырвонага колеру. Вакол эмблемы – дэвізная стужка, пакрытая гарачай эмаллю чырвонага колеру, з надпісам «ПРАЦОЎНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ Ў СПАЖЫВЕЦКАЙ КААПЕРАЦЫІ», колер надпісу адпавядае колеру знака. Эмблема абрамлена лаўровым вянком.

Знак складаецца з двух элементаў: аснова – зорка, вянок, стужка, эмблема, накладка – дата ў верхняй частцы эмблемы.

Усе элементы выкананы з тампаку і латуні. Рэльеф створаны метадам чаканкі або ліцця з наступным гальванічным пакрываннем, таніраваннем і паліраваннем.

Элементы знака злучаны паміж сабой штыфтам і гайкай. Адваротны бок нагруднага знака адзнакі мае гладкую паверхню з выгравіраваным парадкавым нумарам у ніжняй частцы. Знак мацуецца да адзення пры дапамозе гайкі або клямера.

Памер знака: вышыня – 40 мм, шырыня – 34 мм.

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 30.05.2023 № 150.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.02.2024. Нумары рэгістрацыі В-1913, В-1914, В-1915.