Нагрудны знак адзнакі «100 год БДУ»: вырабляецца з металу серабрыстага і залацістага колераў і ўяўляе сабой круглы медальён дыяметрам 35 мм, на адным баку (аверс) якога рэльефна размешчана выява геральдычнага знака-эмблемы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (галінкі), справа ад яго — абрэвіятура назвы ўніверсітэта на беларускай мове «БДУ» і стылізаваная дата «100», унізе — дата заснавання ўніверсітэта «1921».
На адваротным баку (рэверс) размешчаны рэльефны дэкаратыўны элемент Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — графічны элемент, які з’яўляецца пераемным ў адносінах да элемента беларускага арнаменту «Васьмірог».
З абодвух бакоў нагрудны знак акантаваны кругавой камбінацыяй карпаратыўных патэрнаў. Нагрудны знак пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з прамавугольнай калодкай памерам 30×20 мм, якая абцягнута паліэстравай рэпсавай стужкай цёмна-сіняга колеру.
Нагрудны знак вырабляецца з металу серабрыстага колеру (асноўны колер) з элементамі з металу залацістага колеру.
На адваротным баку калодкі знаходзіцца шпілька для мацавання нагруднага знака да адзення.
Вышыня нагруднага знака — 65 мм, шырыня — 35 мм.
Заснаваны Загадам рэктара ад 07.07.2021 № 371-ОД.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.09.2021. Нумар рэгістрацыі В-1704.