Нагрудны знак адрознення “За службу”:
Нагрудны знак адрознення “За службу” работнікаў ваенізаванай аховы рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Беларуская атамная электрастанцыя” (далей – нагрудны знак) уяўляе сабой пашыраны крыж сіняга колеру з аблямоўкай серабрыстага колеру, у цэнтры якога размешчаны дубовае лісце, выкладзенае ў форме круга. У цэнтры круга – выява галавы арла серабрыстага колеру.
У верхняй частцы круга – надпіс серабрыстага колеру: “ВАЕНІЗАВАНАЯ АХОВА”. У ніжняй частцы круга – авал серабрыстага колеру, на якім размешчаны надпіс серабрыстага колеру: “БелАЭС”. На верхнім канцы крыжа – тры арбіты серабрыстага колеру. У міжкрыжаваннях нагруднага знака – алебарды серабрыстага колеру.
Адваротны бок нагруднага знака гладкі, на якім выгравіраваны яго парадкавы нумар, з мацаваннем да адзення ў выглядзе гайкі-закруткі.
Памеры знака: вышыня – 45 мм, шырыня – 45 мм.
Нагрудны знак вырабляецца з металу.
Зацверджана Загадам Генеральнага дырэктара ад БелАЭС от 07.08.2024 № 639.
Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.12.2024. Нумар рэгістрацыі В-1955.