Транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту
і камунікацый Рэспублікі Беларусь

В-1869 Транспортная инспекция Минтранса_Э

Афіцыйный геральдычны сімвал – эмблема: уяўляе сабой круглы шчыт з аблямоўкай і заклёпкамі залацістага колеру, поле якога падзелена на дзве часткі – зверху сіняга колеру, знізу – чорнага колеру. На шчыце размешчаны крылы залацістага колеру, на крылах – трохспіцавае рулявое кола залацістага колеру. За шчытом размешчаны ліктарскі пучок і лаўровы вянок залацістага колеру. У сінім полі шчыта размешчаны надпіс «ТРАНСПАРТНАЯ IНСПЕКЦЫЯ» залацістага колеру.

Аснова эмблемы – шчыт, які ўвасабляе надзейную абарону правоў і інтарэсаў у сферы забеспячэння кантролю за выкананнем вытворцамі транспартных работ і паслуг заканадаўства ў галіне транспартнай дзейнасці. Крылы і рулявое кола, а таксама сіняе і чорнае палі шчыта сімвалізуюць сферу дзейнасці Транспартнай інспекцыі – паветраныя шляхі і аўтамабільныя дарогі. Ліктарскі пучок – сімвал паўнамоцтваў, нагляду за парадкам, ён раскрывае само прызначэнне Транспартнай інспекцыі як кантрольнага органа. Лаўровы вянок падкрэслівае слаўныя традыцыі Транспартнай інспекцыі. Васьміпрамянёвая ордэнская зорка – у дадзеным выпадку пуцяводная зорка – традыцыйны сімвал імкнення да высокіх ідэалаў, як ордэнскі знак – сімвал заслуг.

Зацверджаны Загадам Міністэрства ад 16.10.2023 № 426-Ц.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 16.10.2023. Нумар рэгістрацыі В-1869.